Навіны банка і прэс-рэлізы
13.02.2015

«Беларусбанк». Стаўка на высокія стандарты якасці абслугоўвання. (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» вядзе вялікую работу па рэканструкцыі структурных падраздзяленняў. Дызайнерскае афармленне офісаў праводзіцца ў адпаведнасці са стандартамі. Кліентам прапануецца якасны банкаўскі сэрвіс.

Аддзяленне №200/86 у Віцебску, якое адчынілася днямі пасля рэканструкцыі, уяўляе сабой сучасны бізнес-офіс.

Дзякуючы кардынальным змяненням, якія адбыліся не толькі ў інтэр’еры, але і ў арганізацыі прадастаўлення спектра рознічных банкаўскіх паслуг, у аддзяленні маюцца магчымасці максімальна задаволіць патрэбы кліентаў.

Пры ўваходзе абсталявана зона самаабслугоўвання: два банкаматы і інфакіёск з функцыяй прыёму наяўных грошай, якая дазваляе ажыццяўляць плацяжы і разлікі як наяўнымі, так і безнаяўным шляхам 24 гадзіны ў суткі. Унутры аддзяленне асначана яшчэ двума інфакіёскамі з функцыяй cash-in. Устаноўлена электронная сістэма рэгулявання патоку кліентаў. На працягу працоўнага дня ў зале пастаянна працуе кансультант, які аказвае не толькі кансультацыйную падтрымку, але і ажыццяўляе практычную дапамогу кліентам пры правядзенні плацяжоў праз устройствы самаабслугоўвання.

 

З мэтай павышэння ўзроўню сэрвісу пры аказанні рознічных банкаўскіх паслуг, стварэння ўмоў, дазваляючых устанавіць даверныя адносіны супрацоўніка банка з кліентам, у зоне абслугоўвання арганізаваны 3 адкрытыя працоўныя месцы. Тут спецыялісты выявяць фінансавыя патрэбы кліента і прапануюць аптымальны варыянт для іх рэалізацыі.

Таксама ў аддзяленні маюцца і 3 касавыя кабіны, адна з іх індывідуальная, якая забяспечвае кліентам канфідэнцыяльнасць інфармацыі. Прабавіць час чакання і азнаёміцца з апошнімі навінкамі банкаўскага сэрвісу можна ў зоне чакання.

У аддзяленні можна ажыццявіць валютна-абменныя і ўкладныя аперацыі, выканаць грашовыя пераводы, аформіць крэдыт і плацежную картку, падключыцца да дыстанцыйных банкаўскіх паслуг, набыць каштоўныя паперы, зліткі каштоўных металаў. Плацяжы можна ажыццявіць у інфакіёсках, якімі абсталявана зона самаабслугоўвання.

Спалучэнне сучасных стандартаў афармлення падраздзялення з высокімі стандартамі якасці абслугоўвання заклікана стварыць максімальна камфортныя ўмовы для супрацоўнікаў і кліентаў.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!