Навіны банка і прэс-рэлізы
09.02.2015

Беларусбанк стаў пераможцам у намінацыі «Самы спагадлівы банк-2014»

5 лютага 2015 года адзін са старэйшых і аўтарытэтнейшых фінансава-аналітычных парталаў Infobank.by (Інфабанк) падвёў вынікі за 2014 год і правёў узнагароджанне пераможцаў за 2014 год у намінацыях «Спажывецкі вопыт», «Мабільны дадатак» і «Народны рэйтынг».

У рамках намінацыі «Народны рэйтынг» ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала спецыяльны прыз як «Самы спагадлівы банк», а таксама заняло прызавое месца ў намінацыі «Мабільны дадатак».

У апошні час Інфабанк сканцэнтраваў свае намаганні на паляпшэнні якасці абслугоўвання кліентаў банкамі.

Камерцый дырэктар праекта Infobank.by Кацярына Смірнова адзначыла наступнае:

«Мы робім усё магчымае, каб, па-пераше,  даць самую аб’ектыўную ацэнку банкаўскім паслугам і якасці абслугоўвання банкамі кліентаў, а па-другое, выявіць праблемныя месцы ў абслугоўванні кліентаў. Мы расказваем пра гэтыя праблемы не толькі дзеля патэнцыяльных кліентаў, як нас часам дакараюць тыя ж банкі.

Перш за ўсё, гэта патрэбна самім жа банкам. Паколькі любая скарга – гэта падарунак банку, магчымасць штосьці паправіць і палепшыць такім чынам далейшыя ўзаемаадносіны са сваімі кліентамі, цяперашнімі і будучымі».

 

 

У рамках цырымоніі ўзнагароджання дырэктар Кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк» Корбут Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што пазіцыя Беларусбанка накіравана на выключэнне фармальнага падыходу ў рабоце з водгукамі кліентаў з мэтай аператыўнага выяўлення праблемных пытанняў і ўнясення канкрэтных прапаноў па іх прадухіленні і вырашэнні. А развіццё мабільнага напрамку абслугоўвання — найбольш перспектыўнае ў частцы магчымасці прадастаўлення кліентам зручных персанальных дыстанцыйных паслуг з боку банка.

        

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!