У сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь уладальнікам карт-рахункаў неабходна заключыць дадатковыя пагадненні да дзеючых дагавораў карт-рахунку (для прывядзення выкарыстоўваемай у дагаворах тэрміналогіі ў адпаведнасць з заканадаўствам).
Для магчымасці афармлення пагадненняў без наведвання кліентамі ўстаноў банка ААТ "ААБ Беларусбанк" размяшчае прапанову на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку.
Дадатковае пагадненне лічыцца заключаным, калі ўладальнікам карт-рахунку ў перыяд з 24.12.2014 да 30.12.2014 уключна не будзе прадстаўлена ва ўстанову банка пісьмовая адмова ад заключэння гэтага пагаднення.
Кліентам, якія пагадзіліся на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку, звяртацца ва ўстанову банка не патрабуецца. Замена карткі ў сувязі з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору карт-рахунку не патрабуецца. Заключэнне (адмова ад заключэння) дадатковага пагаднення ніяк не ўплывае на ўмовы і парадак ажыццяўлення аперацый пры выкарыстанні картак.