Навіны банка і прэс-рэлізы
18.12.2014

«Беларусбанк» узнагародзіў пераможцаў конкурсу вакалістаў (прэс-рэліз)

У рамках гуманітарнай праграмы «Прастора натхнення» «Беларусбанк» выступіў у ролі генеральнага партнёра I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, наладжвальнікам і арганізатарам якога з’яўляецца Вялікі тэатр Беларусі.

17 снежня 2014 г. адбыўся заключны тур спеўнага спаборніцтва, за перамогу ў якім змагаліся артысты з дваццаці краін.

Гран-пры атрымаў Раміз Усманаў з Узбекістана, а першае месца дасталося нашай суайчынніцы Марыі Шабуні. Яе каваціна Разіны і дуэт з оперы Расіні «Севільскі цырульнік», выкананы разам з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Пятровым, журы і публіка прынялі з захапленнем. Дыплом лаўрэату ўручыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько.

Кіраўнік падкрэсліў, што банк не мог застацца абыякавым да такой значнай падзеі ў айчыннай і, без перабольшвання можна сказаць, сусветнай культуры.

«Падобныя праекты працуюць не толькі на імідж банка, але і краіны ў цэлым. Высокі статус класічнага мастацтва, адносіны да яго публікі, аншлагі ў Вялікім тэатры найлепшым чынам характарызуюць Беларусь і яе жыхароў, - адзначыў Уладзімір Занько. – Упэўнены, што мінская сцэна стане добрым стартам для маладых і настолькі таленавітых вакалістаў!»

З найбольш буйных праектаў, рэалізаваных у рамках праграмы «Прастора натхнення» ў 2014 годзе, варта назваць фінансаванне вырабу скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая» для БДПУ імя М.Танка і падтрымка харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!