Навіны банка і прэс-рэлізы
11.12.2014

Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынг ААТ «ААБ Беларусбанк» на узроўні В-/В, прагноз «Стабільны» (прэс-рэліз)

Прызнанае ў свеце рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы/кароткатэрміновы крэдытны рэйтынг дэфолта эмітэнта («РДЭ») ААТ «ААБ Беларусбанк» на узроўні В-/В, прагноз «Стабільны».

Такое меркаванне грунтуецца на факце дзяржуласнасці банка, яго высокай значнасці для банкаўскай сістэмы краіны (34% па актывах, 47% па рознічных дэпазітах), ролі ў палітыцы, якая праводзіцца, і гісторыі падтрымкі банка. Адзначана роля «Беларусбанка» ў прадастаўленні крэдытаў па дзяржпраграмах.

У канцы 1 паловы 2014 г. праблемныя крэдыты (з пратэрміноўкай больш за 90 дзён) знаходзіліся на нізкім узроўні 1,8%. Рэгулятыўная дастатковасць капіталу з’яўляецца ўмеранай.

Банк мае таксама доўгатэрміновы/кароткатэрміновы крэдытны рэйтынг па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні B-/С ад Standard&Poor's, прагноз «Стабільны».

З’яўляючыся незалежнай і надзейнай ацэнкай крэдытаздольнасці «Беларусбанка», на базе якой ўдзельнікі рынку могуць прымаць абгрунтаваныя фінансавыя рашэнні, крэдытныя рэйтынгі зніжаюць банкаўскія выдаткі па прыцягненні пазычаных сродкаў, дэманструюць яго плацежаздольнасць як дзелавога партнёра, спрашчаюць здзелкі на рынку. Да ўсяго, крэдытныя рэйтынгі з’яўляюцца эфектыўным інфармацыйным і рэкламным інструментам, сведчаць аб празрыстасці і адкрытасці банка, садзейнічаюць прыцягненню інвестыцый.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!