Навіны банка і прэс-рэлізы
18.11.2014

Міжнародныя пераводы па сістэме BLIZKO цяпер можна адправіць у інфакіёсках ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-рэліз)

З 17.11.2014 ва ўсіх інфакіёсках ААТ «ААБ Беларусбанк» стала даступнай паслуга па адпраўцы з выкарыстаннем картак банка міжнародных пераводаў па сістэме BLIZKO. У дапаўненне да амаль 500 пунктаў абслугоўвання, размешчаных ва ўстановах банка, нашы кліенты могуць ажыццявіць пераводы ў доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях у больш чым 2,3 тысячах тэрміналаў самаабслугоўвання.

Пры правядзенні пераводу ў інфакіёску банка трымальніку карткі неабходна ўвесці інфармацыю аб атрымальніку, месцы прызначэння пераводу, валюце і суме пераводу. Кантрольны нумар пераводу, неабходны для атрымання здзейсненага пераводу, адлюстроўваецца на карт-чэку, які фарміруецца інфакіёскам. Пры гэтым карт-чэк можа быць выдадзены як на папяровым носьбіце, так і накіраваны на адрас электроннай пошты. У далейшым кліент можыа прагледзець кантрольны нумар пераводу ў захаваных даных аб пераводзе ў інфакіёску.

ААТ «ААБ Беларусбанк» плануе і надалей пашыраць пералік сваіх паслуг па ажыццяўленні міжнародных пераводаў з выкарыстаннем дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Даведка: Аператарам плацежнай сістэмы BLIZKO з’яўляецца Міжрэгіянальны камерцыйны банк развіцця сувязі і інфарматыкі (адкрытае акцыянернае таварыства) (скарочанае найменне – ААТ АКБ «Связь-Банк»). Галоўны акцыянер Связь-Банка – Дзяржаўная карпарацыя «Банк развития и внешнеэкономической деятельности (Внешэкономбанк)», якой належыць 99,4666% акцый Банка.

Пераводы можна ажыццявіць у расійскіх рублях, доларах ЗША і еўра. Кожны грашовы перавод BLIZKO надзейна абаронены  8-значным унікальным Кантрольным нумарам. Праз 1 мінуту пасля адпраўкі пераводу па сістэме BLIZKO грашовы перавод становіцца даступным для атрымання ў любым пункце абслугоўвання сістэмы ў межах краіны прызначэння незалежна ад таго, у які горад ён быў адпраўлены.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!