Навіны банка і прэс-рэлізы
30.10.2014

Высокая ацэнка міжнароднага бізнесу «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

За заслугі ў развіцці і ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароджана Ганаровым дыпломам Міжнароднага Каардынацыйнага Савета банкаўскіх асацыяцый краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (МБС). Узнагароду ў рамках IX Спецыялізаванай выстаўкі-канферэнцыі «Банк. Страхаванне. Лізінг» уручыў старшыня МБС Аляксандр Мурычоў.

На фота: Ганаровы дыплом атрымлівае намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» В.А.Назаранка

Даведка: Развіццё супрацоўніцтва і ўмацаванне дзелавых адносін з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк».

Вынікі работы ААТ «ААБ Беларусбанк» адзначаны прэстыжнымі міжнароднымі ўзнагародамі ад аўтарытэтных фінансавых выданняў, такіх як The Banker, Euromoney, Global Finance, EMEA Finance і іншых, па версіях якіх банк неаднаразова прызнаваўся лепшым не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Па выніках рэйтынгу The Banker за 2013 год банк заняў 399 месца рэйтынгу найбуйнейшых банкаў свету і, акрамя таго, банк з’яўляецца №1 у Рэспубліцы Беларусь, № 12 у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Брэнд ААТ «ААБ Беларусбанк» у спісе The Top 500 Banking Brands размясціўся на 480 пазіцыі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» будуе шматвектарнае супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. ААТ «ААБ Беларусбанк» першым сярод беларускіх банкаў было прынята ў міжнародную фарфейтынгавую асацыяцыю (2006г.), з’яўляецца рэгулярным членам Асацыяцыі банкаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, афіцыйным членам Міжнароднага інстытута ашчадных банкаў (WSBI), банкам-партнёрам Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва (МБА ШАС) і інш.

Па стане на 01.09.2014г. ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула ў эканоміку краіны ў доларавым эквіваленце больш за 11 млрд. долараў ЗША замежных рэсурсаў на валавай аснове, уключаючы праектнае і гандлёвае фінансаванне. З іх 2 млрд. долараў ЗША – гэта звязаныя крэдыты на мадэрнізацыю вытворчасці і закуп найноўшага тэхналагічнага абсталявання.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!