Навіны банка і прэс-рэлізы
27.10.2014

Беларусбанк заяўляе аб пашырэнні магчымасцяў па падтрымцы экспарту айчыннай прадукцыі ў Расію (прэс-рэліз)

Свой удзел у днях Беларусі ў Сібіры Беларусбанк расцэньвае як магчымасць праінфармаваць кіраўніцтва расійскіх рэгіёнаў, грамадскасць і дзелавыя колы аб патэнцыяле экспартнага фінансавання і пастаўках беларускай тэхнікі ў Сібір. Выступаючы на сумесным пасяджэнні Савета пры паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе, Савета Міждзяржаўнай асацыяцыі «Сібірскае пагадненне» і ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка зрабіў акцэнт на кантактах у фінансавай сферы. Нягледзячы на тое, что за сем месяцаў бягучага года абарот знешняга гандлю з Расійскай Федэрацыяй склаў 22 мільярды долараў ЗША, а Беларусбанк ажыццявіў больш за 40% агульнага памеру разлікаў, узаемнаму супрацоўніцву паміж краінамі і фінансавымі ўстановамі трэба надаць новы імпульс.

«Наш сумесны патэнцыял далёка не вычарпаны. Беларусбанк актыўна працуе ў галіне гандлёвага фінансавання, тут тояцца вялізныя рэзервы, - адзначыў кіраўнік.- Рабром стаіць пытанне інструментарыя ў міжнародных разліках. Думаю, прыйшоў час вярнуцца да разгладу пытання пашырэння магчымасцяў разлікаў у нацыянальных валютах».

Аляксандр Паліўка праінфармаваў, што Беларусбанк рэалізоўвае праекты як айчынных, так і расійскіх прадпрыемстваў, прычым як за кошт уласных сродкаў, так і з прыцягненнем знешняга фандзіравання, і запэўніў прысутных, што гатовы актывізаваць дзейнасць у гэтым напрамку. Ён запрасіў сібірскія дзелавыя колы прыняць удзел у рэалізацыі ініцыятыў і інвестыцыйных праектаў кліентаў банка, паабяцаўшы, што вынік не прымусіць сябе доўга чакаць і прынясе ўзаемную выгаду.

Вялікі патэнцыял тояць у сабе і лізінгавыя здзелкі. Дыччыная кампанія «АСБ Лізінг» заключыла пагадненне з Навасібірскай лізінгавай кампаніяй. Як адзначыў дырэктар ТАА «АСБ Лізінг» Сяргей Церах, яно заклікана садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва, пашырэнню геаграфіі дадзенага бізнес-напрамку і мінімізацыі рызыкі пастаўшчыкоў прадукцыі ў сілу таго, што мясцовыя лізінгавыя аператары ведаюць спажывецкі рынак і фінансавае становішча імпарцёраў.

Падчас мерапрыемстваў адбыліся дзелавыя сустрэчы дэлегацыі Беларусбанка і яго кліентаў з губернатарамі Сібірскй федэральнай акругі і дзелавымі коламі, на якіх бакі заяўлялі аб гатоўнасці да актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Даведка: Дні Беларусі ў Сібіры прайшлі ў Навасібірску з 19 па 23 кастрычніка 2014 года. У іх рамках было праведзена некалькі буйных мерапрыемстваў, у ліку якіх - нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь з дэманстрацыяй прадукцыі вядучых прадпрыемстваў (ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "БелАЗ", ААТ "Амкадор", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Гомельдрэў", ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Магілёўліфтмаш" і іншых). Шматспадзеўным вынікам стала заключэнне кантрактаў па рэалізацыі такой прадукцыі і падпісанне праграмных дакументаў аб канкрэтных сферах і механізмах супрацоўніцтва, кантактна-кааперацыйная біржа дзелавых колаў Беларусі і Расіі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!