Навіны банка і прэс-рэлізы
10.10.2014

У Беларусбанку абмяркоўвалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі (прэс-рэліз)

На рабочай сустрэчы кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» з прадстаўнікамі Export Guarantee and Insurance Corporation (EGAP- ЕГАП) абмяркоўваліся магчымасці павелічэння аб’ёмаў экспартных крэдытаў, прыцягваемых ад замежных фінансавых інстытутаў. ЕГАП - крэдытная страхавая кампанія са спецыялізацыяй па палітычных і камерцыйных рызыках, звязаных з фінансаваннем экспарту тавараў, паслуг і інвестыцый з Чэшскай Рэспублікі.

Вітаючы высокіх гасцей, старшыня праўлення Сяргей Пісарык канстатаваў выхад на новы ўзровень развіцця адносін Беларусбанка з чэшскімі партнёрамі. «Важна гэты трэнд не проста замацаваць, але і надаць яму новы імпульс, – упэўнены кіраўнік. – За гісторыю супрацоўніцтва агульная сума праектаў, прафінансаваных з пакрыццём ЕГАП, складае больш за 180 млн. еўра. Спадзяюся, будзе больш, і для гэтага ёсць істотныя рэзервы». Падставай таму, па меркаванні Сяргея Пісарыка, можа паслужыць стабільная сітуацыя ў Беларусі і бездакорная рэпутацыя Беларусбанка.

Генеральны дырэктар ЕГАП Ян Прохазка адзначыў, што Беларусь з’яўляецца вельмі важным партнёрам для Чэхіі, а Беларусбанк – вядучы банк краіны. І паведаміў добрую навіну аб значным павелічэнні крэдытнай лініі для Беларусі.

Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва і шэраг патэнцыяльных праектаў.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!