Навіны банка і прэс-рэлізы
03.10.2014

Яшчэ адзін сацыяльна значны праект «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» спансіраваў стварэнне скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая».

Яна ўсталявана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Урачыстае мерапрыемства з нагоды адкрыцця помніка адбылося 2 кастрычніка 2014 года.

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, выступаючы на цырымоніі адкрыцця, адзначыў, што кожны чалавек мае па жыцці мноства людзей, якіх лічыць настаўнікамі, але навечна ў памяці застаецца вобраз першага.

«На мой погляд, для кожнага з нас успаміны пра першы клас і першую настаўніцу адны з самых запамінальных і хвалюючых, іх мы шануем і праносім праз усё жыццё, — сказаў Сяргей Паўлавіч. — Помнік, які мы сёння адкрываем, яшчэ раз нагадае кожнаму з нас пра цудоўную і непаўторную школьную пару.

Кажуць, што віншаваць са святам загадзя нельга, але хачу адзначыць, што вы хутка адсвяткуеце 100-гадовы юбілей, гэта сур’ёзны ўзрост, і калектывам універсітэта зроблена вельмі многа. Але стоадсоткава не памылюся, калі скажу, што вы і далей будзеце паспяхова рыхтаваць лепшых педагогаў, ставячы перад сабой толькі амбіцыёзныя і вялікія задачы.

І памятайце: “Беларусбанк” — ваш сябар і “Беларусбанк” заўсёды побач».

Кіраўнік падкрэсліў, што падтрымаўшы гэты праект, банк аддае даніну старэйшай з ВНУ краіны, якая ў лістападзе 2014 года адзначыць 100-годдзе з дня заснавання. А сам помнік – гэта паклон усім добрым і высакародным людзям, якія сеюць разумнае, добрае, вечнае. Прыемна, што яго адкрыццё адбылося напярэдадні дня настаўніка.

У святочным мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю помніка, прыняў удзел старшыня праўлення банка Сяргей Пісарык. Таксама на адкрыцці прысутнічалі намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, рэктар БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр Жук, намеснік міністра адукаці Азербайджанскай Рэспублікі Фірудзін Гурбанаў і пераможцы конкурсаў прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года» розных гадоў.

Даведка: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (ранейшая назва: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага) як адзіны вучэбна-метадычны комплекс з’яўляецца найбуйнейшым цэнтрам навукі, культуры і педагагінай адукацыі Рэспублікі Беларусь. На 13 факультэтах дзённай, завочнай і вячэрняй формы навучання ажыццяўляецца падрыхтоўка педагагічных кадраў па 70 спецыяльнасцях і спецыялізацыях. З’яўляецца VIP-кліентам філіяла №527 «Белжэлдор» ААТ «ААБ Беларусбанк». На тэрыторыі ўніверсітэта размешчана аддзяленне №333 філіяла.

Падтрымка стварэння скульптурнай кампізіцыі «Настаўніца першая мая» ажыццяўлялася ў рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення».

Прэс-служба ААТ “ААБ Беларусбанк”