Навіны банка і прэс-рэлізы
26.09.2014

«Беларусбанк» абмеркаваў з банкамі-партнёрамі тэндэнцыі і перспектывы міжнароднага бізнесу ў сучасных умовах (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» маштабна ўцягнуты ў працэсы мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі, развіцця знешнегандлёвых сувязей, пошуку новых рынкаў і рэгіёнаў для рэалізацыі эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь. Міжнародны бізнес – адзін з важнейшых напрамкаў дзейнасці найбуйнейшага айчыннага фінансавага інстытута. Знешняе фандзіраванне – гэта дзейсны інструмент для рэалізацыі бізнес-стратэгіі банка, дзе мае месца аптымальны баланс эканомікі і абавязацельстваў як сацыяльна адказнага брэнда.

Міжнародны бізнес патрабуе канкрэтнай інфраструктуры. У «Беларусбанку» ёсць выразнае разуменне, што яе пабудава магчыма толькі шляхам ажыццяўлення пастаяннага ўзаемадзеяння са сваімі банкамі-крэдыторамі. Таму і робіцца стаўка на падтрымку і развіццё цесных дзелавых адносін з замежнымі партнёрамі, у тым ліку шляхам правядзення новых форумаў, канферэнцый і прэзентацый як у Беларусі, так і за яе межамі.

Спецыяльную канферэнцыю «Міжнародны бізнес у сучасных умовах: тэндэнцыі і перспектывы» банк правёў у адным з самых прыгожых і старажытных беларускіх гарадоў – Нясвіжы. У Гетманскай зале Нясвіжскага замка сабраліся прадстаўнікі ад 20 банкаў-партнёраў ААТ «ААБ Беларусбанк» у сферы гандлёвага і сіндыкаванага фінансавання з Расіі, Латвіі, Германіі. Спецыяльна запрошаным госцем на мерапрыемстве стаў першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тарас Надольны.

image01

«Сярод нашых кліентаў практычна ўсе вядучыя беларускія прадпрыемствы, якія маюць гандлёвыя сувязі па ўсім свеце. Нягледзячы на тое, што асноўны рэсурсны патэнцыял «Беларусбанка» фарміруецца за кошт крыніц унутранага рынку, гэта 88% рэсурснай базы, міжнароднае фандзіраванне з’яўляецца адным з ключавых арыенціраў у далейшым развіцці нашага банка», – падкрэсліў у сваім выступленні першы намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Генадзій Гаспадарык. Фарміраванне дзейснай і разгалінаванай інфраструктуры знешняга фандзіравання – гэта платформа для паспяховага развіцця бізнесу нашых кліентаў і, адпаведна, самога банка. Кіраўнік канстатаваў рост бізнес-паказчыкаў банка і рэалізацыю шэрагу паспяховых праектаў.

«Будучы самым буйным банкам краіны па ўсіх параметрах і па важнасці дзяржаўных, сацыяльных, камерцыйных праектаў, «Беларусбанк» зацікаўлены ў станоўчым разлядзе пытанняў знешняга крэдытавання, – сказаў першы намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тарас Надольны. – З пункту гледжання надзейнасці функцыянавання ўрад і Нацыянальны банк гарантуюць банку падтрымку, хаця той у рэкламе не мае патрэбы».

Доля «Беларусбанка» ў знешнім фандзіраванні краіны складае 20%. Аб’ём прыцягнутых з-за мяжы рэсурсаў перавышае 2 мільярды долараў у эквіваленце ўсіх валют, што складае 12 % пасіваў «Беларусбанка».

image02

На фота: Удзельнікі канферэнцыі у Нясвіжскім банку

Фонам для сустрэчы стала асобая аўра, якая пануе ў сценах старажытнага замка, своеасаблівага сімвала беларускай культуры і мастацтва, гасціннасці, прадпрымальніцкай ініцыятывы і імкнення да інавацый і навін. Гэта творчая атмасфера дае арганізатарам падставу спадзявацца, што нясвіжская канферэнцыя дасць новы імпульс развіццю міжнародных кантактаў «Беларусбанка».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!