Навіны банка і прэс-рэлізы
18.09.2014

У інфакіёсках «Беларусбанка» можна набыць латарэйныя білеты «Суперлато» (прэс-рэліз)

У трымальнікаў картак «Беларусбанка» з’явілася магчымасць набыць латарэйныя білеты «Суперлато» ў інфакіёсках банка.

Працэдура куплі латарэйнага білета займае ўсяго некалькі мінут. Трымальнікі картак могуць самастойна выбраць нумары тыражоў і колькасць набываемых білетаў. У выніку правядзення аперацыі фарміруецца карт-чэк, які і з’яўляецца латарэйным білетам.

На карт-чэку, акрамя інфармацыі аб месцы і часе куплі, указваецца інфармацыя аб тыражы і нумарах набытых білетаў, сумах імгненнага выйгрышу, а таксама размешчаны ігравыя палі асобна па кожным з білетаў. Пры гэтым у трымальніка карткі ёсць выбар спосабу атрымання карт-чэка – на папяровым носьбіце або ў выглядзе паведамлення на адрас электроннай пошты.

Яшчэ адной перавагай новага сэрвісу з’яўляецца атрыманне выйгрышу ад удзелу ў латарэі – сумы выйгрышаў залічваюцца на рахункі картак, з выкарыстаннем якіх былі набыты білеты.

Спосаб праверкі латарэйных білетаў «Суперлато», набытых у інфакіёсках, аналагічны праверцы білетаў, набытых у афіцыйных распаўсюджвальнікаў або ва ўстановах банка.

На сённяшні дзень сетка інфакіёскаў «Беларусбанка» налічвае больш за 2,3 тыс. устройстваў. Акрамя латарэйных білетаў «Суперлато», кліенты банка могуць набываць у інфакіёсках латарэйныя білеты «Ваша лато», а таксама папаўняць ігравыя рахункі сістэмы «Суперлато-онлайн» і букмекерскага клуба «Алімп».

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!