Навіны банка і прэс-рэлізы
10.09.2014

«Беларусбанк» настроены на пашырэнне супрацоўніцтва з дзелавымі кругамі Германіі (прэс-рэліз)

8 верасня 2014 года ў Франкфурце-на-Майне (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у штаб-кватэры «Комерцбанк АГ» адбыўся дзелавы форум «Дзень беларускай эканомікі. Германія і Беларусь – партнёры ў эканамічнай і інвестыцыйнай галінах».

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі «Ойлер-Гермес», Нямецкага Саюза прамыслова-гандлёвых палат, вядучых банкаў і бізнес-кругоў абедзвюх краін, паслы Беларусі ў Германіі і Германіі ў Беларусі.

Дэлегацыю ААТ «ААБ Беларусбанк» узначаліў Старшыня Праўлення Сяргей Пісарык.

У ходзе дыскусій абмеркаваны пытанні, прысвечаныя актуальнаму стану, умовам і практычным аспектам гандлёва-эканамічнага, крэдытнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Германіі, новым выклікам часу і патэнцыяльным магчымасцям сумеснага бізнесу.

Сяргей Пісарык адзначыў, што за апошнія гады «Беларусбанк» значна пашырыў межы сваёй дзейнасці ў Еўропе і Азіі і на сённяшні дзень актыўна супрацоўнічае больш чым з 200 замежнымі банкамі, нацыянальнымі агенцтвамі па страхаванні экспартных крэдытаў, фарфейтынгавымі арганізацыямі, крэдытна-фінансавымі інстытутамі, дзякуючы чаму ў нацыянальную эканоміку былі прыцягнуты значныя кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя замежныя рэсурсы.

Германія з’яўляецца адным з самых галоўных гандлёвых і эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь на Захадзе. У цяперашні час наша краіна прадастаўляе еўрапейскаму бізнесу магчымасць удзельнічаць у вялікай колькасці праектаў у розных сектарах эканомікі, такіх як мадэрнізацыя хімічнай, дрэваапрацоўчай, энергетычнай прамысловасці, сельская гаспадарка, будаўніцтва лагістычных цэнтраў. Такія форумы з’яўляюцца каталізатарам развіцця бізнес-адносін.

Сяргей Пісарык запэўніў, што для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі павелічэння аб’ёмаў прыцягваемых замежных інвестыцый, дыверсіфікацыі спосабаў фандзіравання «Беларусбанк» і надалей будзе вывучаць знешнія рынкі, актыўна выкарыстоўваць новыя інструменты запазычвання, праводзіць прэзентацыі банка і на высокім прафесійным узроўні аказваць увесь спектр міжнародных паслуг сваім кліентам і партнёрам.

Пытанні падтрымкі развіцця супрацоўніцтва паміж банкамі і кампаніямі абедзвюх краін былі абмеркаваны на сустрэчы з Паслом Рэспублікі Беларусь у ФРГ Андрэем Гіро і Паслом ФРГ у Беларусі Вольфрамам Маасам.

Адбыўся таксама шэраг рабочых сустрэч з кіраўнікамі розных нямецкіх фірм – партнёраў кліентаў Банка, у ходзе якіх ішла гаворка аб развіцці дзелавых кантактаў.

Арганізатары форума, а гэта «Комерцбанк», Германскі саюз гандлёва-прамысловых палат, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў г. Мінску, ААТ «ААБ Беларусбанк», Пасольства ФРГ у Беларусі і Пасольства Беларусі ў Германіі, разлічваюць на пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

На фота: (злева направа) Андрэй Гіро, Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, Сяргей Пісарык, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Вольфрам Маас, Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!