Плацежныя карткі любой плацежнай сістэмы ААТ «ААБ Беларусбанк» з 3 верасня пры аплаце пакупак у гандлёвай сетцы «Еўраопт» становяцца дысконтнымі. Пры разліку ў магазінах «Еўраопт» карткай «Беларусбанка» пакупнікі будуць атрымаліваць накапляльную скідку да 5%.
Для ўдзелу ў праграме скідак дастаткова звярнуцца з пашпартам і карткай у любую ўстанову банка і зарэгістравацца ў праграме, пасля чаго плацежная карта «Беларусбанка» набывае статус дысконтнай у сетцы «Еўраопт».
«Мы разлічваем, што гэты праект дапаможа многім нашым грамадзянам пераадолець устойлівы стэрэатып, што банкаўская картка з’яўляецца выключна інструментам для зняцця наяўных сродкаў у банкамаце, і пераканацца, што гэта сучасны, зручны, надзейны і, галоўнае, выгадны плацежны інструмент», - адзначыў на абдыўшайся сёння прэс-канферэнцыі «Супрацоўніцтва лідараў - на карысць грамадству» першы намеснік старшыні праўлення банка Генадзій Гаспадарык.
На фота: першы намеснік старшыні праўлення банка Генадзій Гаспадарык
Кіраўнік нагадаў, што зніжэнне наяўнага грашовага звароту і павелічэнне долі безнаяўных плацяжоў, у тым ліку з дапамогай банкаўскіх плацежных картак, з’яўляецца адной з ключавых агульнадзяржаўных задач і стратэгічным напрамкам дзейнасці «Беларусбанка». «У кантэксце агульнай філасофіі па пераходзе на безнаяўнасць вялікае значэнне маюць праграмы лаяльнасці для трымальнікаў банкаўскіх карт у арганізацыях гандлю і сэрвісу, калі ўключаецца матэрыяльны стымул безнаяўнай аплаты пакупак з выкарыстаннем картак», - падкрэсліў ён.
Генеральны дырэктар «Еўраопта» Андрэй Зубкоў патлумачыў, чаму праект рэалізаваны менавіта з «Беларусбанкам»: ён працуе ва ўсіх без выключэння рэгіёнах краіны, рэалізуе найбольшую колькасць зарплатных праектаў і эмітуе абсалютную большасць пенсійных карт. «Фактар шырокай папулярнасці і даверу да «Беларусбанка» насельніцтва мы лічым вельмі важным, таму што сетка «Еўраопт» працуе ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку ў малых гарадах і ў сельскай мясцовасці», - падкрэсліў ён.
На фота: (злева направа) першы намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Генадзій Гаспадарык, генеральны дырэктар гандлёвай сеткі «Еўраопт» Андрэй Зубкоў
Бакі ўпэўнены, што рэалізацыя праекта дазволіць палепшыць якасць абслугоўвання пакупнікоў, дзякуючы скідкам панізіць цану чэка, будзе садзейнічаць развіццю ў краіне сістэмы безнаяўных разлікаў і павышэнню фінансавай граматнасці насельніцтва.
Даведка: На 1 верасня 2014 года «Беларусбанкам» эмітавана больш за 5,6 млн. картак, якія абслугоўваюць звыш 1,2 тыс. банкаматаў (29,5% рынку) і 2,4 тыс. інфакіёскаў (64,4% рынку) і прымаюць да аплаты больш за 28 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу (50% рынку). Доля безнаяўных аперацый у агульным аб’ёме расходных аперацый з выкарыстаннем картак у сетцы «Беларусбанка» за першае паўгоддзе 2014 года перавысіла 30%.
Гандлёвая сетка «Еўраопт» налічвае 262 магазіны па ўсёй Беларусі і забяспечвае працай больш за 27 тыс. чалавек. Большасць гандлёвых аб’ектаў (90%) – гэта магазіны «каля дома». У сетцы працуе 15 гіпермаркетаў, а таксама гандлёвыя аб’екты фармата «супермаркет». Да канца года колькасць магазінаў плануецца павялічыць да 300.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»