Навіны банка і прэс-рэлізы
01.09.2014

Доля «Беларусбанка» на рынку жыллёвага крэдытавання склала 85% (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» на працягу доўгага перыяду часу ўдзельнічае ў праграмах жыллёвага будаўніцтва, прадастаўляючы як ільготныя крэдыты ў адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, так і крэдыты на ўмовах, вызначаных банкам.

У агульным аб’ёме выдадзеных у 2014 годзе крэдытаў на фінансаванне нерухомасці з улікам ільготных крэдытаў, удзельная вага «Беларусбанка» ў банкаўскай сістэме рэспублікі склала 85%, на рынку камерцыйнага крэдытавання – больш за 25%.

Крэдыты на будаўніцтва жылля на ўмовах, вызначаных банкам, заўсёды былі запатрабаваныя насельніцтвам. На працягу некалькіх гадоў назіраўся ўстойлівы рост выдачы такіх крэдытаў. Так, у 2012 годзе крэдытамі на нерухомасць скарысталіся больш за 8 тысяч крэдытаатрымальнікаў, у 2013 – амаль 13 тысяч.

У бягучым годзе адзначаецца зніжэнне попыту насельніцтва на жыллёвыя крэдыты, што абумоўлена высокімі працэнтнымі стаўкамі па такіх крэдытах.

У сілу дзеючага заканадаўства, банкі маюць права самастойна вызначаць умовы прадастаўлення крэдытаў фізічным асобам, у т.л. стаўку па крэдыце і яго максімальны памер. «Беларусбанк» фінансуе да 75% кошту жылога памяшкання, якое будуецца. Гэты паказчык вызначаны з улікам патрабавання дзяржаўнай жыллёвай пілітыкі, якой прадугледжана павелічэнне долі ўдзелу ўласных сродкаў грамадзян не менш чым да 50 працэнтаў кошту будаўніцтва жылля, што пацвярджае крэдытаздольнасць і рэальныя фінансавыя магчымасці крэдытаатрымальніка.

З пачатку года Банкам на 3,5 працэнтныя пункты зніжана стаўка па крэдыце на фінансаванне нерухомасці, што абумоўлена зніжэннем стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і кошту прыцягваемых рэсурсаў Банкам, а таксама кан’юнктурай рынку і сацыяльнай накіраванасцю асобных відаў крэдытаў.

У цяперашні час крэдыты на фінансаванне нерухомасці выдаюцца пад 35% гадавых. Стабільная эканамічная сітуацыя, узважаная грашова-крэдытная палітыка, якая праводзіцца Нацыянальным банкам, запаволенне тэмпаў росту ўроўню інфляцыі ствараюць перадумовы для зніжэння працэнтных ставак.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!