Навіны банка і прэс-рэлізы
26.08.2014

Сезон палявання на гаджэты адкрыты!

Жадаеце выйграць апошнюю мадэль Mac Book, планшэт HP ці жорсткі дыск Sony?

Для таго, каб прыняць удзел у новай рэкламнай гульні «Здзяйсняй on-line плацяжы з Visa» і атрымаць шанс выйграць адзін з сучасных гаджэтаў – неабходна з 25 жніўня па 31 кастрычніка здзяйсняць плацяжы ў сетцы Інтэрнэт з выкарыстаннем рэквізітаў плацежнай карткі Visa або Visa Electron ААТ «ААБ Беларусбанк» на сумы не менш за 20 000 беларускіх рублёў.

А для таго, каб працэс куплі быў не толькі прыемным, але і яшчэ больш бяспечным, актывуйце спецыяльны пароль 3-D Secure – ён абароніць Вашу картку пры здзяйсненні онлайн-пакупак. Даведацца больш аб правядзенні плацяжоў у сетцы Інтэрнэт і паролі 3-D Secure можна тут.

Падрабязную інфармацыю аб рэкламнай гульні «Здзяйсняй on-line плацяжы з Visa» Вы можаце атрымаць на сайце visa.com.by і па тэлефоне «гарачай лініі» арганізатара рэкламнай гульні – ТАА«Яскрава» 8-029-196-17-16 з 10:00 да 17:00 у працоўныя дні.

Няхай асенні сезон палявання на гаджэты будзе паспяховым для Вас!

Правілы рэкламнай гульні