Колькасць арганізацый гандлю і сэрвісу, якія выкарыстоўваюць мабільныя тэрміналы аплаты «ГандлярOK» для прыёму безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх картак, перавысіла 500 адзінак. У іх лік уваходзяць індывідуальныя прадпрымальнікі, кур’ерскія службы, таксі, службы дастаўкі тавараў інтэрнэт-магазінаў, прадпрыемствы выязнога гандлю і інш., гэта значыць у асноўным арганізацыі сярэдняга і малога бізнесу, размешчаныя як у абласных цэнтрах, так і ў невялікіх гарадах па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Мабільны тэрмінал аплаты «ГандлярOK» уяўляе сабой счытвальнае ўстройства, якое далучаецца праз аўдыёраз’ём да смартфона або планшэтнага камп’ютара з аперацыйнымі сістэмамі Android. Мабільны тэрмінал гатовы да прыёму плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх картак адразу пасля рэгістрацыі ў сэрвісе «ГандлярОК» і ўстаноўкі бясплатнага мабільнага дадатку з GooglePlay. Такім чынам, рашэнне дазваляе любой арганізацыі гандлю і сэрвісу прымаць безнаяўныя плацяжы ад кліентаў-трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак Visa, MasterCard и БЕЛКАРТ у любым месцы і ў любы час.
Для аплаты пакупніку неабходна правесці картку праз счытвальнае ўстройства і паставіць подпіс на экране мабільнага ўстройства, да якога падключаны мабільны тэрмінал. Карт-чэк накіроўваецца пакупніку ў выглядзе SMS на ўказаны ім нумар мабільнага тэлефона.
Ключавой перавагай прапановы з’яўляецца бяспека мабільных тэрміналаў аплаты, якія не захоўваюць счытаную з карткі інфармацыю, а перадаюць яе ў зашыфраваным выглядзе ў працэсінгавы цэнтр. Кожнае ўстройства абсталявана security-чыпам, які дазваляе захоўваць прыватнасць даных карткі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»