ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе, што з 14 жніўня 2014 года зменены памеры гадавой працэнтнай стаўкі авердрафту:
- па нанава адкрываемых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей – рахунак);
- па дзеючых рахунках, па якіх гадавая працэнтная стаўка авердрафту перавышае двухкратны памер стаўкі рэфінансавання, дзеючай на 14.08.2014;
- пры заключэнні да дзеючых дагавораў бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі дадатковых пагадненняў, звязаных з устанаўленнем, змяненнем памеру ліміту авердрафту (акрамя спынення прадастаўлення авердрафтнага крэдыту) або ўмоў авердрафтнага крэдытавання ў частцы змянення тэрміну пагашэння авердрафту.
Інфармацыя аб новых памерах працэнтнай стаўкі авердрафту тут.