Супрацоўніцтва Беларусбанка з замежнымі фінансавымі інстытутамі ў галіне фінансавання знешняга гандлю высока ацэнена заходнімі партнёрамі. Па выніках дзейнасці мінулага года банк у чарговы раз пацвердзіў статус асноўнага контрагента ў Рэспубліцы Беларусь. Узнагароду за выдатнае супрацоўніцтва па выніках працы за 2013 год 30 ліпеня 2014 года старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргею Пісарыку ўручыў кіраўнік Прадстаўніцтва Commerzbank AG у Рэспубліцы Беларусь Хаўсеп Васканян.
Сяргей Пісарык запэўніў партнёраў у бездакорным выкананні сваіх абавязацельстваў перад заходнімі контрагентамі.
«Прыцягваючы знешнія крыніцы, мы крэдытуем імпарт складаных тэхнічных вырабаў і высокатэхналагічнага абсталявання, фінансуем стварэнне буйных аб'ектаў. Гэта значныя інвестыцыі ў эканоміку краіны. Падтрымка рэальнага сектара - асноўны напрамак бізнесу нашага банка», - падкрэсліў кіраўнік.
На фота: У.Мяцельскі, дырэктар дэпартамента міжнароднага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк», С. Пісарык, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», Х.Васканян, кіраўнік Прадстаўніцтва Commerzbank AG у Рэспубліцы Беларусь
Супрацоўніцтва з Commerzbank AG мае больш чым дваццацігадовую гісторыю. За гэты час ААТ «ААБ Беларусбанк» зарэкамендавала сябе выключна як надзейны партнёр. Колькасць гандлёвых здзелак у 2012 годзе таксама была адзначана гэтай узнагародай.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»