ААТ "ААБ Беларусбанк" праводзіць цэнтралізаваную акцыю "Зарплатны праект" па залічэнні заработнай платы і іншых даходаў з выкарыстаннем дэбетавых банкаўскіх плацежных картак. Яна арыентавана на новых кліентаў банка, а таксама кліентаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні, але атрымліваюць наяўныя грашовыя сродкі па чэку і шляхам залічэння на ўкладныя рахункі.
Час правядзення акцыі з 15.07.2014 па 15.10.2014 года. Кліентам, якія заключылі ў гэты перыяд дагавор на выплату заработнай платы, на час правядзення акцыі ўзнагароджанне ўстанаўліваецца ў памеры 0,6% ад сумы.
Неабходнае патрабаванне: дакументы прадастаўляюцца праз сістэму "Кліент-банк" распрацоўкі дэпартамента інфармацыйных тэхналогій.
«Зарплатны праект» будзе садзейнічаць спыненню працазатрат на заказ і выдачу наяўных грашовых сродкаў, дазволіць пазбегнуць чэргаў за атрыманнем заработнай платы ў дні яе выдачы. Пераход кліентаў на выплату заработнай платы з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак - гэта новыя магчымасці для банка і кліентаў! Трымальнікі картак атрымаюць высокатэхналагічны інструмент правядзення плацяжоў і могуць скарыстацца шырокім спектрам паслуг дыстанцыйнага абслугоўвання з выкарыстаннем паслуг: SMS-банкінг, ТВБанкінг, М-Банкінг, Інтэрнэт-банкінг.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»