Навіны банка і прэс-рэлізы
17.07.2014

Вынікі дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у першым паўгоддзі 2014 г. і задачы па дасягненні запланаваных паказчыкаў абмяркоўваліся на пашыраным праўленні банка (прэс-рэліз)

Было адзначана, што за справаздачны перыяд выкананы нарматывы бяспечнага функцыянавання банка, вызначаныя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, індыкатыўны параметр па росце патрабаванняў Банка да эканомікі, вызначаны Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і асноўныя паказчыкі развіцця, запланаваныя на першае паўгоддзе 2014 года.

У сваім прывітальным слове старшыня праўлення Сяргей Пісарык падкрэсліў, што велізарны ўплыў на работу банка аказваюць унутраныя эканамічныя ўмовы, не заўсёды спрыяльныя.

- Пачынаючы з сакавіка, эканоміка паступова пачала выходзіць са стану рэцэсіі, паскорыўся рост УВП. Зачынам для макраэканамічнай стабілізацыі ў другім паўгоддзі стала папаўненне крэдытамі Расійскай Федэрацыі золатавалютных рэзерваў краіны ў памеры 2,5 млрд. долараў ЗША. Натуральна, па ўсіх напрамках бізнесу банк таксама прадэманстраваў рост.

image001 

Сістэма рэінжынірынгу і ўкараненне новых тэхналогій, якія забяспечваюць цэнтралізаванасць бізнес-працэсаў у т.л. з выкарыстаннем дыстанцыйнага сэрвісу абслугоўвання, дазваляе вытрымліваць праверку на трываласць пабудаванай у банку вертыкалі карпаратыўнага бізнесу. Прамая залежнасць банка ад эфектыўнасці яго  кліентаў, асабліва буйных, якія з'яўляюцца крыніцай павышанай рызыкі, ставіць на першае месца пытанні якасці крэдытнага партфеля карпаратыўных кліентаў. Арганізацыя работы ў гэтым напрамку таксама стала прадметам абмеркавання на праўленні.

У рознічным бізнесе ідзе канкрэтная праца па карэннай перабудове прадуктовай лінейкі, якая прадугледжвае напаўненне прадуктовага раду новымі прадуктамі і паслугамі.

У другім паўгоддзі, каб выканаць запланаваны на 2014 год паказчык фінансавага выніку, неабходна зніжэнне кошту рэсурснай базы, у прыватнасці ставак па дэпазітах насельніцтва, улічваючы пры гэтым патрабаванні рэгулятара па забеспячэнні рэальнай станоўчай даходнасці ўкладаў.

У мэтах зніжэння нагрузкі на спецыялістаў па аперацыйна-касавай рабоце, скарачэння чэргаў і павышэння якасці абслугоўвання кліентаў вырашана працягваць работу па выключэнні плацяжоў у аперацыйных вокнах падраздзяленняў банка і выключыць у аперацыйных вокнах плацяжы за паслугі інтэрнэт-правайдараў і аператараў мабільнай сувязі.

image002 

Асобы акцэнт быў зроблены на развіццё картачнага бізнесу і бязлюдных тэхналогій, для чаго важна павышаць фінансавую граматнасць насельніцтва. Быў прапанаваны рад мер па паляпшэнні якасці абслугоўвання кліентаў.

- У ліку галоўных задач застаецца захаванне пазіцый банка ў банкаўскай сістэме па асноўных напрамках бізнесу, у т.л. па акумуляванні грашовых сродкаў, аб'ёме экспартна-імпартных аперацый у гандлёвым балансе рэспублікі; аб'ёме аперацый, здзяйсняемых на валютным рынку, - падкрэсліў С. Пісарык. - Пры гэтым кампетэнтнасць і прафесіяналізм павінны быць вызначальнымі ў прыняцці рашэння па любым пытанні.

Прэс-служба ААТ  «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!