Навіны банка і прэс-рэлізы
17.06.2014

Беларусбанк прыцягнуў чарговы сіндыкаваны крэдыт у памеры 100 мільёнаў еўра (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» 16 чэрвеня 2014 года падпісаў Дагавор аб прадастаўленні сіндыкаванага крэдыту ў памеры 100 мільёнаў еўра. Гэта дзясяты праект, рэалізаваны Беларусбанкам на рынку міжнароднага сіндыкаванага крэдытавання.

Першапачатковымі Упаўнаважанымі Вядучымі Арганізатарамі здзелкі сумесна выступілі ААТ «АЛЬФА-БАНК» і ЗАТ АКБ «НОВИКОМБАНК».  «Газпромбанк» (ААТ), ААТ «МОСКОВСКИЙ КРЕДИТНЫЙ БАНК», ААТ Банк ЗЕНИТ, Amsterdam Trade Bank N.V., AO «Baltic International Bank» і ААТ «Банк Финсервис» прынялі ўдзел у сіндыкаце ў якасці Упаўнаважаных вядучых Арганізатараў. Банкам-Агентам па здзелцы выступіў ЗАТ АКБ «НОВИКОМБАНК».

Кошт прыцягнутых рэсурсаў устаноўлены на рэкордна нізкім для беларускіх банкаў узроўні. «Дасягнутая цана - гэта пацвярджэнне высокай ацэнкі замежнымі партнёрамі пазіцый і вядучай ролі Беларусбанка на фінансавым рынку Рэспублікі Беларусь, гісторыі міжнароднай прысутнасці і стратэгіі яго развіцця», - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Пісарык С.П.

Нягледзячы на тое, што бягучы пазыковы партфель ужо ўключае буйны сіндыкат, банк паспяхова «закрыў» чарговую маштабную здзелку. Гэта яскрава сведчыць пра рост інтарэсу замежных крэдытораў да пашырэння супрацоўніцтва з Беларусбанкам. Трэба адзначыць, што сіндыкат - гэта ўсяго толькі малая частка з шырокага інструментарыю фандзіравання, выкарыстоўваемага Беларусбанкам на міжнародным рынку.

Беларусбанк плануе і надалей ажыццяўляць прыцягненне сіндыкаваных крэдытаў. «Пакуль сіндыкат застаецца адной з тых нешматлікіх «ціхіх гаваняў» на міжнародным рынку, якія найменш схільныя да ўздзеяння негатыўных падзей і навін. Гэта даволі аператыўны па тэрмінах і адносна танны па кошце інструмент прыцягнення рэсурсаў. Калі такая сітуацыя захаваецца - Беларусбанк будзе выкарыстоўваць гэты інструмент фандзіравання і надалей. Акрамя традыцыйных валют пазыкі - еўра і долар - мы аналізуем магчымасць прыцягнення сіндыката і ў расійскіх рублях. Але ўсё залежыць ад канкрэтных патрэб нашых кліентаў, яны заўжды першасныя для нашага банка», -  рэзюміраваў кіраўнік Беларусбанка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!