Беларусбанк вывеў на рынак новы для айчыннай банкаўскай сістэмы прадукт з магчымасцю дыстанцыйнага кіравання рахункам «Аддалены дэпазіт» . Ён пашырае лінейку электроннага абслугоўвання кліентаў, дапамагаючы аператыўна размяшчаць часова свабодныя грашовыя сродкі ў дэпазіт. Пабудаваны на платформе праграмнага комплекса «Кліент-банк».
Заключэнне дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ажыццяўляецца на ўмовах публічнай аферты, якая, па сутнасці, і з'яўляецца дагаворам. Акцэптам публічнай аферты і пацвярджэннем намеру заключэння дагавору з'яўляецца перадача кліентам плацежнага даручэння для ажыццяўлення пераводу грашовых сродкаў з банкаўскага рахунку на ўкладны рахунак. Публічная аферта будзе лічыцца прынятай укладчыкам з дня здзяйснення ім у сістэме «Кліент-банк» аперацыі па пералічэнні з бягучага рахунку на ўкладны рахунак сумы першапачатковага ўзносу. Гэта значыць, фактычна, укладчык, не наведваючы банк, ажыццяўляе самастойна і заключэнне дагавору, і пералічэнне грашовых сродкаў шляхам перадачы плацежнага даручэння па сістэме «Кліент-банк». Але пры гэтым у яго абавязкова павінен быць адкрыты асобны дэпазітны рахунак.
Сума ўкладу павінна складаць не менш за 50 мільёнаў беларускіх рублёў. Прапанаваны прадукт мае тры тэрміны размяшчэння - 5, 15 і 30 дзён. "Аддалены дэпазіт 5" , гэта значыць тэрмінам размяшчэння 5 дзён, - стаўка рэфінансавання мінус 3 працэнтныя пункты, "Аддалены дэпазіт 15" - стаўка рэфінансавання мінус 1 працэнтны пункт, "Аддалены дэпазіт 30" - стаўка рэфінансавання.
Права датэрміновага зняцця з захаваннем вызначанай па тэрміновым банкаўскім укладзе працэнтнай стаўкі адсутнічае.
Для забеспячэння бяспекі выкарыстоўваецца ўжо зарэкамендаваўшая сябе ў рэспубліцы сертыфікаваная сістэма крыптаграфічнай абароны інфармацыі, заснаваная на нацыянальных крыптаалгарытмах, якія з'яўляюцца развіццём крыптаграфічных стандартаў і адрозніваюцца павышанай устойлівасцю да ўзлому.
«Аддалены дэпазіт» разлічаны перш за ўсё на прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу, таварыствы ўласнікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватныя прадпрыемствы, спажывецкія кааператывы.
З умовамі па «Аддаленым дэпазіце» можна азнаёміцца на карпаратыўным сайце банка па адрасе: www.asb.by.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»