Навіны банка і прэс-рэлізы
14.05.2014

ААТ «АСБ Лізінг» - лідар лізінгавага рынку краіны (прэс-рэліз)

Больш за 500 лізінгавых праектаў рэалізавана за мінулы год «дачкой» найбуйнейшага ў краіне банка ААТ «ААБ Беларусбанк» - ТАА «АСБ Лізінг».

Агульная вартасць заключаных Таварыствам дагавораў склала больш за адзін трыльён рублёў, што дазволіла кампаніі давесці лізінгавы партфель да 2,5 трыльёнаў рублёў.

Прыярытэт пры прадастаўленні паслуг лізінгу аддаваўся валаўтваральным і сацыяльна значным суб'ектам гаспадарання краіны. Усе яны працавалі і працуюць у рамках праектаў, накіраваных на выкананне сваіх інвестыцыйных праграм. Да такіх суб'ектаў, напрыклад, адносяцца ДА «Беларуская чыгунка» і яе структурныя падраздзяленні, ДП «Мінсктранс», РУП «Гроднаэнерга» і  «Віцебскэнерга», ААТ «Гроднажылбуд», УП «Мінгаз», РУП «Нацыянальны аэрапорт «Мінск», УП «Агракамбінат Ждановічы», прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, мясамалочнай прамысловасці.

Пачалася практычная рэалізацыя экспартных лізінгавых праектаў, здзейснены «пілотныя» здзелкі па экспартных пастаўках на ўмовах лізінгу прадукцыі ВА «Гомсельмаш» і ВА «МТЗ».

Адной з найбольш значных лізінгавых здзелак з'яўляецца праект па пастаўцы трох дзізель-цягнікоў міжрэгіянальных зносін вытворчасці польскай кампаніі PESA Bydgoszcz SA для Беларускай чыгункі. У рамках рэалізацыі палітыкі прадпрыемства прадумалі і ўкаранілі новы фармат пасажырскіх перавозак, а гэта, у сваю чаргу, павысіла якасць транспартнага абслугоўвання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Фінансаванне гэтай знешнегандлёвай здзелкі ажыццяўлялася ў адпаведнасці з заключаным крэдытным пагадненнем на агульную суму 14 мільёнаў еўра паміж ТАА «АСБ Лізінг» і польскім банкам Raiffeisen Bank Polska SA пры садзеянні ААТ «ААБ Беларусбанк». У цяперашні час усе тры дзізель-цягнікі пастаўлены ў адрас Беларускай чыгункі і эксплуатуюцца па міжнародным маршруце Мінск - Вільнюс.

Па выніках рэйтынгу лізінгавых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь за 2013 год  ТАА «АСБ Лізінг» прызнана лідарам лізінгавага рынку краіны.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!