У сувязі з пераводам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» на тэхналогію аўтарызацыі і рэгістрацыі кліентаў у адзінай цэнтралізаванай базе даных у кожнага кліента банка можа быць не больш за адзін актыўны ўліковы запіс для доступу да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».
Да 1 чэрвеня 2014 года кліенты, у якіх ёсць некалькі ўліковых запісаў для доступу да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», павінны вызначыцца з якім з уліковых запісаў яны працягнуць працаваць у сістэме, г.зн. выбраць прыярытэтны ўліковы запіс, выдаліць усе актыўныя плацежныя карткі з дадатковых уліковых запісаў і, пры неабходнасці, перанесці гэтыя плацежныя карткі ў прыярытэтны ўліковы запіс (Меню: «Настройки - Платёжные карточки - Добавление/Продление/Удаление»). Таксама кліенты ААТ «ААБ Беларусбанк», якія маюць некалькі ўліковых запісаў, для выбару прыярытэтнага ўліковага запісу ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» могуць звярнуцца па дапамогу ў найбліжэйшую ўстанову банка.
З 1 чэрвеня 2014 года пачынаецца блакіроўка дадатковых уліковых запісаў кліентаў сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», а таксама кліентаў, якія не карысталіся сістэмай на працягу аднаго года і больш.