Навіны банка і прэс-рэлізы
31.03.2014

У Беларусбанку адбыўся Агульны сход акцыянераў (прэс-рэліз)

Вынікі працы Наглядальнага савета і фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2013 годзе былі абмеркаваны на Агульным сходзе акцыянераў.

У сваім дакладзе намеснік старшыні Наглядальнага савета, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў адзначыў, што нягледзячы на няпростыя макраэканамічныя ўмовы, банкаўская сістэма працягвала аказваць неабходную фінансавую падтрымку эканоміцы краіны, і вынікі Беларусбанка сведчаць аб гэтым.

У цэлым банк выканаў пастаўленыя задачы, забяспечыў крэдытаванне найважнейшых інфраструктурных праектаў, праграм развіцця рэальнага сектару эканомікі, жыллёвага будаўніцтва. Выкананы ўсе паказчыкі, якія характарызуюць бяспечнае вядзенне бізнесу, забяспечана высокая якасць крэдытнага партфеля. Захоўваецца лідарская пазіцыя банка на рынку банкаўскіх паслуг па асноўных паказчыках. "Пры гэтым па такіх паказчыках, як рэсурсная база, дэпазіты фізічных і юрыдычных асоб, крэдытны партфель, пазіцыі банка палепшыліся. Гэта сведчыць, на наш погляд, аб высокім даверы да Беларусбанка", - адзначыў ён.

У бягучым годзе Наглядальны савет банка сканцэнтруе сваю ўвагу на эфектыўнасці працы банка, падтрымцы рэалізуемай эканамічнай палітыкі ўрада і Нацыянальнага банка, безумоўна, пры выкананні параметраў бяспечнага функцыянавання, адзначыў Мікалай Снапкоў. "Трэба не толькі выкарыстоўваць вопыт канкурэнтаў, але і ўкараняць у працу лепшыя замежныя практыкі, тэхналогіі работы з кліентамі. Беларусбанк павінен быць лідарам у генерыраванні новых фінансавых прадуктаў і тэхналогій работ, арыентаваных на прадастаўленне насельніцтву і арганізацыям шырокага спектра паслуг, прыцягненне доўгіх недарагіх грошай на мэты рэалізацыі важнейшых інвестыцыйных праектаў і на мэты стымулявання экспарту ў бізнес-асяроддзі", - падкрэсліў ён. Мікалай Снапкоў таксама звярнуў увагу на выразную сацыяльную накіраванасць банка. Фінансавую дапамогу банка ў 2013 годзе атрымалі атрымалі спартыўныя арганізацыі, установы аховы здароўя і адукацыі, асобныя грамадскія арганізацыі і грамадзяне.

Міністр эканомікі падкрэсліў, што ў апошнія гады палітыка банка ўсё больш скіравана ў бок бізнес-крэдытавання: "Фінансаванне дзяржаўных праграм, крэдытаванне льготнага будаўніцтва жылля па-ранейшаму з'яўляецца важным, я б сказаў, дамінуючым складнікам крэдытнай палітыкі банка, аднак разуменне таго, што ў найбліжэйшы час канкурэнцыя на рынку банкаўскіх паслуг толькі ўзмацніцца, падштурхоўвае кіраўніцтва банка ў бок большай увагі да рынкавага крэдытавання".

"Работа па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дазволіла Беларусбанку атрымаць сур'ёзны эканамічны эфект", - дадаў М.Снапкоў.

Якасць крэдытнага партфеля засталася высокай, доля праблемнай запазычанасці складае 0,6%. Спікер даў высокую ацэнку датэрміноваму пералічэнню ў бюджэт дывідэндаў, выкарыстанню вопыту канкурэнтаў і лепшых сусветных практык, узроўню карпаратыўнага кіравання.  Паабяцаў падтрымку Наглядальнага савета ў зацвярджэнні рыначных падыходаў у крэдытаванні. Спыніўся на сацыяльнай накіраванасці дзейнасці банка і грамадзянскай пазіцыі яго кіраўніцтва.

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык паведаміў сходу аб асноўных напрамках дзейнасці па забеспячэнні работы эканомікі. 122 трыльёны рублёў складае крэдытны партфель банка, а гэта сотні інвестыцыйных праектаў, накіраваных на мадэрнізацыю вытворчасці.

"Мы будзем рабіць стаўку на высокаэфектыўныя акупныя праекты, якія прыносяць і прынясуць рэальную карысць эканоміцы краіны. Не ўсім гэта падабаецца, але  іншага не будзе", - заявіў кіраўнік.

Банк будзе арыентавацца на падтрымку прарыўных для Беларусі інавацыйных праектаў, аказанне паслуг тым сектарам эканомікі, якія забяспечваюць больш высокія тэмпы эканамічнага росту, што сёння з'яўляецца адным з прыярытэтаў у цэлым для развіцця эканомікі краіны. "Мы гатовы ўдзельнічаць у стварэнні сектараў, уключаючы новыя, а таксама суб'ектаў гаспадарання, арыентаваных на ўкараненне навейшых дасягненняў навукі і тэхналогій, вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыі з высокім экспартным патэнцыялам", - адзначыў Сяргей Пісарык.

ААТ "ААБ Беларусбанк" па выніках 2013 года атрымала Br1,4 трлн прыбытку. Фонд дывідэндаў сфарміраваны з улікам пералічаных у 2013 годзе ў рэспубліканскі бюджэт грашовых сродкаў у суме Br500 млрд у лік дывідэндаў, якія падлягаюць да выплаты акцыянерам Беларусбанка па выніках 2013 года, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў №1109 ад 19 снежня 2013 года.

Банк працягвае павышаць эфектыўнасць сваёй дзейнасці і па іншых напрамках. Так, праведзена праца па ўдасканаленні тэхналогій бізнес-працэсаў, развіцці дыстанцыйных паслуг, аптымізацыі функцый банкаўскіх спецыялістаў. Разам з тым, у гэтай сферы застаюцца значныя рэзервы, якія яшчэ неабходна будзе рэалізаваць, звярнуў увагу Сяргей Пісарык.

На сходзе быў заслуханы даклад рэвізійнай камісіі, зацверджана гадавая справаздача ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2013 год: бухгалтарскі баланс, справаздача аб прыбытку і стратах, справаздача аб руху грашовых сродкаў, аб аўдытарскім заключэнні па бухгалтарскай справаздачнасці.

Сваю ацэнку працы банка за справаздачны перыяд і прапановы па ажыццяўленні яго дзейнасці далі акцыянеры. Сход зацвердзіў парадак размеркавання прыбытку, выплаты дывідэндаў за 2013 год і нарматывы размеркавання прыбытку ў 2014 годзе. Быў абраны склад Наглядальнага савета, Рэвізійнай камісіі, Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!