Навіны банка і прэс-рэлізы
26.03.2014

ААТ «ААБ Беларусбанк» - лепшы інвестыцыйны банк Беларусі па версіі Cbonds

У рамках IV Міжнароднага форуму «Рынак капіталу Рэспублікі Беларусь» у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання лідараў айчыннага фінансавага рынку - лаўрэатаў першага конкурсу Cbonds Awards Belarus.

Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаліся ў пяці намінацыях па выніках інтэрнэт-галасавання ўдзельнікаў фондавага рынку як Рэспублікі Беларусь, так і іншых краін.

cbonds1 cbonds2 cbonds3

Беларусбанк перамог у самай прэстыжнай намінацыі, заваяваў ганаровае званне лепшага інвестыцыйнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама ўвайшоў у лік прызёраў у дзвюх іншых намінацыях - «Лепшая аналітыка па фінансавых рынках» і «Лепшы брокер на рынку аблігацый».

«Атрыманыя ўзнагароды адлюстроўваюць вядучыя пазіцыі Беларусбанка на беларускім фондавым рынку і сведчаць аб высокай ацэнцы партнёрамі і кліентамі якасці нашых паслуг. Віншую ўсіх калег, чыя прафесійная праца знайшла адлюстраванне ў гэтай прэстыжнай прэміі», - адзначыла ў сваім прывітальным слове дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер Беларусбанка Маргарыта Лукашэнка.

Даведка:

Cbonds - адно з вядучых фінансавых інфармацыйных агенцтваў, ажыццяўляе дзейнасць у Расіі, Украіне і Казахстане па напрамках развіцця інфармацыйных сайтаў (cbonds.info, investfunds.ru, preqveca.ru). Арганізуе правядзенне фінансавых канферэнцый, круглых сталоў і выстаў.

Выдае часопіс Cbonds Review і штогадовыя даведнікі.

З'яўляецца заснавальнікам прэміі Cbonds Awards для ўдзельнікаў даўгавога рынку. Пераможцы і прызёры вызначаюцца штогод у ходзе апытання, якое праводзіцца на сайце Сbonds.info

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!