Навіны банка і прэс-рэлізы
19.03.2014

«Беларусбанк» заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з Беларускай чыгункай (прэс-рэліз)

{gallery_29616}

18 сакавіка 2014 года адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве ААТ «ААБ Беларусбанк» і ДА «Беларуская чыгунка». Свае подпісы пад дакументам паставілі старшыня праўлення банка Сяргей Пісарык і начальнік БЧ Уладзімір Марозаў.

Пагадненне прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва, наданне яму маштабнасці і дынамізму.

Як адзначыў у сваім прывітальным слове Сяргей Пісарык, нягледзячы на тое, што аб'ём крэдытнай падтрымкі банка Беларускай чыгунцы складае 6,5 трыльёна рублёў, ёсць яшчэ рад накірункаў, дзе прысутнасць «Беларусбанка» ў дзейнасці кліента магла б быць больш важкай.

Начальнік БЧ назваў пагадненне новым этапам узаемадзеяння з «Беларусбанкам», калі трэба будзе сумесна вырашаць важныя стратэгічныя задачы. «Наша мэта - удасканаленне  транспарта Рэспублікі Беларусь. Беларуская чыгунка - гэта гонар краіны, багацце краіны», - адзначыў Уладзімір Марозаў. -  Яе развіццё важна для прадпрыемстваў і для дзяржавы ў цэлым. Нас многае яднае з «Беларусбанкам», але перш за ўсё тое, што мы працуем для чалавека і для краіны».

Уладзімір Марозаў назваў банк надзейным партнёрам, падзякаваў супрацоўнікам за прафесіяналізм і адказнасць.

Даведка: Беларуская чыгунка знаходзіцца на абслугоўванні ў «Беларусбанку» з 1996 года, з'яўляецца карпаратыўным кліентам першага класа. Банк прадстаўляе БЧ вялікі спектр паслуг і прадуктаў: разлікова-касавае абслугоўванне, зарплатныя праекты, пераводы, акрэдытывы, крэдытаванне ў бягучую дзейнасць, фінансавы лізінг, канверсійныя аперацыі, размяшчэнне часова свабодных грашовых сродкаў у дэпазіты банка, рэалізуе шэраг інвестыцыйных праектаў.

Напрыклад, для праекта  «Абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункі. Набыццё пасажырскіх электрацягнікоў» прыцягнута замежная крэдытная лінія кансорцыума банкаў (UBS AG, Credit Suisse AG, Zurher Kantonalbank). Для фінансавання кантракту паміж Аб'яднаннем і фірмай «Stadler Bussnang AG» (Швейцарыя) і выдаткаў па страхаванні крэдыту ў SERV заключаны крэдытны дагавор на суму 46 041 722 еўра.

Інвестыцыйны праект «Абнаўленне рухомага саставу Беларускай чыгункі. Вытворчасць двухвосевых манеўравых цеплавозаў ТМЭЗ» таксама рэалізуецца з дапамогай «Беларусбанка». Для фінансавання 85% сумы кантракту паміж аб'яднаннем і фірмай «CZ LOKO» (Чэшская Рэспубліка) заключаны крэдытны дагавор на суму 14 721 183,66 еўра з прыцягненнем замежнай крэдытнай лініі банка Commerzbank AG (Германія). У адпаведнасці з кантрактам да лістапада 2014 года ў краіну будзе пастаўлена 19 машынакамплектаў.

У бягучым годзе пры ўдзеле банка рухомы састаў БЧ абновіцца на 18 электравозаў. Будуць рэалізаваны інвестпраекты па электрыфікацыі ўчасткаў Гомельскага напрамку.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»