26 лютага 2014 года ў в.Агарэвічы Ганцавіцкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё дома сямейнага тыпу. Ключы ад катэджа вялікай сям'і Ярназаравых былі ўручаны старшынёй праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргеем Пісарыкам і старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанцінам Сумарам.
«На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў нас з'явілася больш за сотню дзяцей, не ў супрацоўнікаў канкрэтна, а ў банка. Раней яны пражывалі ў дамах-інтэрнатах, зараз у дабротных дамах у прыёмных сем'ях. Балюча, калі чытаеш пра тое, што ў нашай мірнай шчаслівай краіне амаль 30 тысяч дзяцей-сірот. Мы вырашылі хоць крыху скараціць гэту лічбу», - падкрэсліў Сяргей Пісарык на ўрачыстай цырымоніі.
На сённяшні дзень банк пабудаваў 13 катэджаў для дамоў сямейнага тыпу, дапамог з іх добраўпарадкаваннем. Пасля перадачы катэджа ўзаемадзеянне банка з сем'ямі працягваюць грамадскія арганізацыі банка. У вялікіх і ўтульных дамах атрымалі бацькоўскі клопат 115 прыёмных дзетак.
Сяргей Пісарык запэўніў, што і надалей банк будзе дапамагаць дамам сямейнага тыпу і будаваць катэджы для тых, хто возьме дзяцей з інтэрнатаў і прытулкаў на выхаванне.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»