У Цэнтральным апараце Беларусбанка 14 лютага 2014 года адбылася сустрэча старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» і Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Брусам Бакнелам. Абмяркоўваліся пытанні развіцця супрацоўніцтва прадпрыемстваў абедзвюх краін, падтрымкі беларускага экспарту, прамых замежных інвестыцый у айчынную эканоміку. Кантакты паміж фінансавымі структурамі Вялікабрытаніі і Беларусбанкам маюць глыбокія карані. У лістападзе 2007 года ў брытанскай сталіцы адбылася прэзентацыя Беларусбанка, годам пазней - беларускі інвестыцыйны форум. Вялікабрытанія не раз заяўляла аб гатоўнасці аказваць нашай краіне фінансавую падтрымку. Бакі выказалі спадзяванне, што сустрэча паслужыць развіццю супрацоўніцтва як брытанскіх і беларускіх банкаў, так і нашых краін.
На фота (злева направа): Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Брус Бакнел, Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Паўлавіч Пісарык
Даведка: Вялікабрытанія застаецца адным з найважнейшых знешнегандлёвых і інвестыцыйных партнёраў Беларусі. Кантакты паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй развіваліся яшчэ ў часы СССР. Новы імпульс двухбаковым адносінам надаў выхад Беларусі на міждународную арэну ў якасці незалежнай дзяржавы ў канцы 1991 года. 31 снежня 1991 года Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь, 27 студзеня 1992 года ўстанавіла з ёй дыпламатычныя адносіны. У 1993 годзе ў Лондане прыступіла да працы беларускае генеральнае консульства, якое ў 1994 годзе было пераўтворана ў паўнавартаснае пасольства. Брытанскае пасольства адкрылася ў Мінску ў 1993 годзе. У 1996 годзе Вялікабрытанія ратыфікавала пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. У 1990-х гадах Вялікабрытанія ўвайшла ў лік найважнейшых знешнегандлёвых партнёраў нашай краіны. У гандлі з Вялікабрытаніяй Беларусь захоўвае станоўчае сальда. Пераважную частку экспарту складалі пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, шыны, тэкстыль, жаночае верхняе адзенне, пруткі з жалеза або нелегіраванай сталі, аптычная прадукцыя. У невялікай колькасці на брытанскі рынак накіроўваліся трактары, машыны і абсталяванне. З Вялікабрытаніі беларускі бок імпартаваў пераважна транспартныя сродкі, хімічную прадукцыю, будаўнічыя матэрыялв, камп'ютарную тэхніку.
Вялікабрытанія
з'яўляецца адным з найважнейшых інвестараў у Беларусі. У мінулым годзе агульны
аб'ём брытанскага капіталу ў беларускай эканоміцы склаў 467,7 млн. долараў ЗША,
аб'ём прамых інвестыцый - 50,8 млн.
У якасці важнага элемента ўмацавання гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязяў
разглядаецца супрацоўніцтва на ўзроўні асобных адміністрацыйных адзінак.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»