Навіны банка і прэс-рэлізы
18.02.2014

Беларусбанк ажыццяўляе грашовыя пераводы па сістэмах Weste Union і BLIZKO (прэс-рэліз)

У сувязі з тым, што напачатку лютага 2014 года сістэма грашовых пераводаў Migom, разліковым банкам якой з'яўляецца ЗАТ «Еўрапейскі траставы банк», г.Масква (ліцэнзія адклікана Банкам Расіі 11.02.2014), прыпыніла выплату пераводаў, ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе, што ніколі не меў партнёрскіх адносін з гэтай сістэмай.

З улікам таго, што абслугоўванне фізічных асоб, у тым ліку і ў частцы ажыццяўлення міжнародных пераводаў, з'яўляецца прыярытэтным напрамкам працы ААТ «ААБ Беларусбанк», банк супрацоўнічае толькі з надзейнымі і праверанымі фінансавымі арганізацыямі.

Нягледзячы на тое, што грашовыя пераводы, у адрозненні ад укладаў, не падлягаюць страхаванню, ААТ «ААБ Беларусбанк» яшчэ ў самым пачатку супрацоўніцтва з расійскімі сістэмамі грашовых пераводаў былі прыняты дадатковыя меры, якія дазваляюць у выпадку спынення работы партнёрскай сістэмы, пакрыць страты нашых кліентаў у поўным аб'ёме.

У гэтай сувязі ААТ «ААБ Беларусбанк» запэўнівае сваіх кліентаў у тым, што здзейсніць міжнародны перавод у нашым банку, па-ранейшаму, можна аператыўна, выгадна і надзейна. 

Даведка: па стане на 01.02.2014 у ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляюць міжнародныя грашовыя пераводы 738 пунктаў абслугоўвання па сістэме Western Union у доларах ЗША і расійскіх рублях і 485 пунктаў абслугоўвання па сістэме BLIZKO ў доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях.

Western Union - сусветны лідар у сферы грашовых пераводаў, маючы больш чым 135-гадовы вопыт, а таксама шырокую і развітую сетку для ажыццяўлення грашовых пераводаў, якая налічвае больш чым 490 тысяч аддзяленняў у больш чым 200 краінах і тэрыторыях свету.

Аператарам плацежнай сістэмы BLIZKO з'яўляецца Міжрэгіянальны камерцыйны банк развіцця сувязі і інфарматыкі (адкрытае акцыянернае таварыства) (скарочанае найменне - ААТ АКБ «Сувязь-Банк»), галоўны акцыянер якога - Дзяржаўная карпарацыя «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)», якой належыць 99,4666% акцый Банка. На сённяшні дзень сістэма BLIZKO - гэта больш за 50 тысяч пунктаў абслугоўвання, размешчаных на тэрыторыі ўсёй постсавецкай прасторы.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!