У новым сталічным мікрараёне «Дружба-1» па адрасе пр-т Дзяржынскага, 131 адчынілася аддзяленне № 500/405 філіяла № 500 - Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк». Гэта падзея стала сапраўдным падарункам для жыхароў раёна.
Яшчэ не так даўно на месцы мікрараёна была пустка, цяпер жа ўздоўж праспекта Дзяржынскага стаяць прыгожыя высотныя дамы і будуюцца новыя. Адпаведна павялічваецца і колькасць жыхароў. Перспектыўны, малады, растучы раён сталіцы, безумоўна, мае патрэбу ў аддзяленні банка.
Новае аддзяленне Беларусбанка адпавядае самым сучасным патрабаванням, пачынаючы ад дызайна і заканчваючы найноўшымі банкаўскімі тэхналогіямі. Тут усё зроблена для кліентаў: электронная чарга, камфортная зона чакання, кабіны для індывідуальнага абслугоўвання, знешнія банкамат і інфакіёск, якія даюць магчымасць кругласутачнага доступу да банкаўскіх паслуг. Працоўнае месца кансультанта знаходзіцца непасрэдна каля ўваходу, што дазваляе кліентам аператыўна атрымаць тлумачэнні і дапамогу, напрыклад, пры выкарыстанні электроннай чаргі і размешчанага ўнутры інфакіёска.
У аддзяленні кліентам прадастаўляецца ўвесь пералік банкаўскіх рознічных прадуктаў і паслуг. Тут можна не толькі здзяйсняць разнастайныя плацяжы і абмяняць валюту, але падключыцца, напрыклад, да інтэрнэт-банкінгу, не наведваючы цэнтральны офіс банка, што вельмі важна для маладога насельніцтва раёна.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская, начальнік філіяла № 500 - Мінскага ўпраўлення Дзмітрый Грыбоўскі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў банка, жыхары і госці мікрараёна.
У гэты дзень аддзяленне выглядала асабліва прыгожа і ўтульна, у многім дзякуючы маляўнічаму аздабленню паветранымі шарамі, сімвалічна прымеркаванаму да свята, якое адзначаецца ў дзень адкрыцця - Дзень Святога Валянціна. Напэўна таму на тварах першых нашых кліентаў свяціліся ўсмешкі. Бо ў гэты дзень ніхто не застаўся без віншаванняў і падарункаў ад Беларусбанка.
Ператвараючы ў жыццё слоган «Заўсёды побач», Беларусбанк імкнецца крочыць ў нагу з часам, прапануючы сваім кліентам не толькі зручнасць і аператыўнасць, але і новыя фінансавыя прадукты і паслугі ў спалучэнні з сучасным дызайнам сваіх офісаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»