Навіны банка і прэс-рэлізы
11.02.2014

Экспарт - залог устойлівага развіцця эканомікі (прэс-рэліз)

Старшыня Праўлення Сяргей Паўлавіч Пісарык прыняў удзел у выязным пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва, якое адбылося 6 лютага 2014 года ў Гродне. Члены савета, прадстаўнікі Мінэканомікі, аблвыканкама, прадпрымальніцкіх саюзаў наведалі ТАА «Біаком», СТАА «ЗОВ-ЛенЕўрамебель», ЗАТ «Біган» і СТАА «Контэ Спа». 

image1

Тэмай для абмеркавання сталі праблемы і перспектывы актывізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці, роля і месца малога і сярэдняга  бізнесу ў развіцці экспарту. Пытанне нарошчвання экспарту сёння ў ліку прыярытэтных для ўсіх прадпрыемстваў. Давядзенне аб'ёму экспарту да 60-75% ВУП забяспечыць збалансаванае і ўстойлівае развіццё эканомікі краіны.

Найбольшую долю ў экспарце ў 2012 годзе займалі мінеральныя прадукты (54,1% ад агульнага аб'ёму) і прадукцыя хімічнай прамысловасці (29,8%). У той жа час, доля галін спецыялізацый Беларусі, арыентаваных на мясцовыя працоўныя і сыравінныя рэсурсы, заставалася нязначнай. Удзельная вага машын, абсталявання і транспартных сродкаў склала ў экспарце 4,9%, прадукцыі харчовай прамысловасці - 1,9%, драўніны і цэлюлозна-папяровых вырабаў - 1,8%, тэкстылю і тэкстыльных вырабаў - 1,1 %.

Удзельная вага суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу ў агульным аб'ёме экспарту без уліку мінеральных прадуктаў і прадукцыі хімічнай прамысловасці складала крыху больш за 10%. Знешнеэканамачную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь у 2012 г. ажыццяўляла больш за 19 тысяч арганізацый малога і сярэдняга бізнесу (23% ад агульнай колькасці суб'ектаў).

Як паказалі вынікі наведвання прадпрыемстваў, значная колькасць практычных пытанняў нарошчвання экспарту ляжыць у плоскасці развіцця эфектыўнага, арыентаванага на знешнія рынкі вытворчага прадпрымальніцтва, а таксама ўдаскналення формаў і метадаў дзяржаўнага рэгулявання і стымулявання знешнеэканамічнай дзейнасці.

image3

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны вынікі працы Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў 2013 годзе і акрэслены план на бягучы год. Прынята рашэнне аб правядзенні і ў будучым выязных пасяджэнняў, што дасць магчымасць прадметнага разгляду праблем, якія стрымліваюць развіццё прыватнага бізнесу ў краіне.

Даведачна. «Беларусбанк» актыўна працуе з прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку і экспартаарыентаванымі. У агульнай кліенцкай базе банка іх доля складае каля 73%. На абслугоўванні ва ўстановах «Беларусбанка» знаходзяцца 66,2 тыс. суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Астаткі сродкаў на іх рахунках у банку складаюць звыш Br4,8 трлн у эквіваленце.

Знаходзячыся ў Гродзенскай вобласці, Старшыня не прамінуў магчымасці наведвання шэрагу структурных падраздзяленняў банка ў рэгіёне.

Прэсс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!