Навіны банка і прэс-рэлізы
03.02.2014

Кітайскія банкіры дэкларуюць інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва з Беларусбанкам (прэс-рэліз)

Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, прымаючы ўдзел у афіцыйным візіце Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У. у Кітайскую Народную Рэспубліку, акрамя ўдзелу ў афіцыйных мерапрыемствах меў шэраг сустрэч з кіраўніцтвам найбуйнейшых банкаў КНР.  

У ходзе праведзенай 21 студзеня сустрэчы з прадстаўнікамі China Guangfa Bank была дасягнута дамоўленасць аб інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, устанаўленні карэспандэнцкіх адносін, сумеснай працы над праектам China Desk  - формы даручэння кітайскага банка на выкананне банкаўскіх аперацый для кліентаў China Guangfa Bank у Рэспубліцы Беларусь. Карысным для Беларусбанка будзе і абмен вопытам. Сяргей Пісарык высока ацаніў прадэманстраваныя кітайскімі калегамі магчымасці актыўна выкарыстоўваемых імі бязлюдных тэхналогій, якія дазволілі істотна скараціць выдаткі кітайскага банка, аўтаматызаваць і аптымізаваць бізнес-працэсы.

image1

Пытанні супрацоўніцтва, узровень і перспектывы сумесных праектаў абмяркоўваліся і на прайшоўшай 22 студзеня сустрэчы з прадстаўнікамі China Development Bank і The Export-Import Bank of China. Абмен актуальнай інфармацыяй аб фінансавым стане банкаў пераканаў у неабходнасці развіцця доўгатэрміновых партнёрскіх адносін. Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у фандзіраванні праектаў кітайскіх кампаній.

image2

Трэба адзначыць, што з'яўляючыся безумоўным лідарам на нацыянальным рынку банкаўскіх паслуг, ААТ «ААБ Беларусбанк» удзяляе самую пільную ўвагу свайму міжнароднаму бізнесу. Адным з ключавых элементаў стратэгіі гэтага накірунку банкаўскай дзейнасці з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з партнёрамі банка, у тым ліку і на кітайскім фінансавым рынку. З 2007 года ў Пекіне функцыянуе Прадстаўніцтва Беларусбанка - адзінага айчыннага банка, прадстаўленага ў Кітаі, якое заклікана прасоўваць на фінансавым рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі інтарэсы эканомікі Беларусі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»