Вынікі дзейнасці банка ў 2013 г. і задачы на 2014 г. абмяркоўваліся на пашыраным пасяджэнні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», якое адбылося ў Мінску. Было адзначана, што за мінулы год выкананы нарматывы бяспечнага функцыянавання банка і эканамічныя паказчыкі развіцця.
Як адзначыў старшыня праўлення банка Сяргей Пісарык, нягледзячы на станоўчыя вынікі дзейнасці, мы не маем права спачываць на лаўрах і павінны актыўна працаваць па рэалізацыі наватарскіх рашэнняў.
«Мы абавязаны і надалей рабіць стаўку на эфектыўныя практыкі, - заявіў кіраўнік. - Патрабавальны подыход да пытанняў якасці крэдытнага партфеля юрыдычных асоб, выразнае азначэнне межаў адказнасці па суправаджэнні інвестыцыйных праектаў, укараненне сучасных банкаўскіх тэхналогій былі і застаюцца прыярытэтамі».
У якасці інструмента рэалізацыі стратэгіі развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2011-2015 гады ў карпаратыўным бізнесе вызначана правядзенне актыўнай кліентаарыентаванай палітыкі, якая забяспечвае істотны прырост колькасці высокаэфектыўных суб'ектаў гаспадарання, якія карыстаюцца паслугамі банка.
У рознічным бізнесе задачы не менш важныя і складаныя. Банк і надалей будзе актыўна працаваць па вывадзе плацяжоў у дыстанцыйнае абслугоўванне, для чаго неабходна працягваць праекты па фінансавай граматнасці насельніцтва.
Індывідуальны падыход да кожнага кліента, арганізацыя якаснага кліенцкага сэрвісу, падтрымка і прасоўванне станоўчага іміджа банка - тактычныя задачы, вырашэнне якіх дазволіць забяспечыць дынаміку развіцця і якасць работы.
«Наша задача - няўхільна прытрымлівацца зацверджанай стратэгіі, забяспечыўшы пры гэтым бяспечнае функцыянаванне банка і ўмацаванне яго пазіцый на рынку банкаўскіх паслуг», - адзначыў старшыня.
У бягучым годзе плануецца нарасціць рэсурсную базу на 20%.
На 17 % павялічацца і аб'ёмы крэдытавання.
Праўленне абавязала кіраўнікоў усіх узроўняў настроіць калектывы на выкананне пастаўленых перад банкам задач.
Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Тарас Надольны, які прысутнічаў на пасяджэнні, адзначыў, што ў гэты няпросты час ва ўмовах знешніх рызык «Беларусбанк» захаваў стабільную работу на высокім узроўні арганізацыі. Кіраўнік даў высокую ацэнку ролі банка ў эканоміцы краіны.
«50 працэнтаў - а гэта каласальная лічба - складае доля банка ў прыросце аб'ёмаў крэдытавання эканомікі ў 2013 годзе. Гэта падстава для асаблівых патрабаванняў да найстарэйшага фінансавага інстытута краіны», - заявіў Т.Надольны.
У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі працоўных спаборніцтваў калектываў устаноў ААТ «ААБ Беларусбанк» на рэспубліканскім узроўні.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»