Навіны банка і прэс-рэлізы
24.01.2014

Беларусбанк і АСБ БРОКЕР - лідары біржавога рынку каштоўных папер

Паводле апублікаванага на сайце ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» рэйтынгу прафесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер ААТ «ААБ Беларусбанк» заняло першае месца па аб'ёму здзелак, здзейсненых на першасным і другасным біржавых рынках каштоўных папер.

Па гэтым паказчыку ААТ «ААБ Беларусбанк» апярэдзіла канкурэнтаў на ўсіх сегментах біржавога рынку (за выключэннем рынку акцый, на якім першае месца заняло Унітарнае прадпрыемства «АСБ БРОКЕР», якое уваходзіць у склад холдынгу Беларусбанка).

У сваю чаргу, Унітарнае прадпрыемства «АСБ БРОКЕР» заняло першае месца па аб'ёму біржавых здзелак з акцыямі і аблігацыямі сярод усіх нябанкаўскіх прафейсійных удзельнікаў.

Акрамя таго, па выніках 2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» таксама стала вядучым аператарам пазабіржавага рынку каштоўных папер - як па колькасці, так і па аб'ёму здзелак.

Даведачна:

Унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг на рынку каштоўных папер «АСБ БРОКЕР» з'яўляецца прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер і ажыццяўляе брокерскую і дылерскую дзейнасць на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 23.01.2013 № 02200/5200-12-1135 тэрмінам да 23.01.2023.

Унітарнае прадпрыемства «АСБ БРОКЕР» аказвае ўвесь комплекс паслуг на біржавым і пазабіржавым рынках каштоўных папер Рэспублікі Беларусь у частцы брокерскай і дылерскай дзейнасці, уключаючы інвестыцыйнае кансультаванне, суправаджэнне здзелак куплі-продажу акцый, зліцця і паглынання акцыянерных таварыстваў, арганізацыю выпуску акцый і аблігацый, а таксама іншыя паслугі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»