Навіны банка і прэс-рэлізы
09.01.2014

Беларусбанк прадастаўляе крэдыты для аплаты ЭКА (прэс-рэліз)

З 01.01.2014 уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2013 года № 574 «Аб прадастаўленні грамадзянам Рэспублікі Беларусь крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення».

Права на атрыманне льготнага крэдыту маюць жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе экстракарпаральнага апладнення.

Крэдыт прадастаўляецца ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях, тэрмінам да 5 гадоў, з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка (па стане на 08.01.2014 - 11,75 % гадавых) шляхам пералічэння грашовых сродкаў на бягучыя (разліковыя) рахункі арганізацый аховы здароўя.

Максімальная сума льготнага крэдыту не павінна перавышаць 300 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавору.

На перыяд атрымання самім крэдытаатрымальнікам або яе мужам дапамогі па догдяду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, якія нарадзіліся з прымяненнем ЭКА, грамадзяне маюць права атрымаць адтэрміноўку ў пагашэнні запазычанасці па льготным крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне ім.

Больш падрабязную інфармацыю пра льготны крэдыт можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк», патэлефанаваўшы на нумар 147, або ў кансультантаў устаноў банка.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»