Навіны банка і прэс-рэлізы
31.12.2013

«Беларусбанк» пабудаваў чарговы катэдж для дома сямейнага тыпу ў Чачэрску. Цырымонія адкрыцця адбылася напярэдадні Новага года (прэс-рэліз)

Новы год - сямейнае свята, калі здзяйсняюцца самыя запаветныя мары і жаданні. Для сям'і Родзіч з Чачэрска стаў чароўным падарункам іх новы дом. Бацькі разам з прыёмнымі дзеткамі даўно марылі мець прасторны і ўтульны дом. Як паказаў час, яны не дарэмна марылі, мары збываюцца!

Дом для сям'і Родзіч пабудаваны за кошт рэсурсаў «Беларусбанка». Упершыню прыёмныя дзеці ў гэтай сям'і з'явіліся 18 гадоў таму назад, зараз бацькі выхоўваюць пецярых дзяцей. З таго часу ўжо 11 дзяцей сталі выпускнікамі дзіцячага дома сямейнага тыпу. Цяпер у ім выхоўваюцца пяцёра дзяцей і шасцёра ўнукаў ад прыёмных дзяцей.

image001

Адкрыццё катэджа для сям'і Родзіч з Чачэрску сапраўды важная падзея. Раздзяліць радасць ад гэтага доўгачаканага падарунку разам з імі сабраліся сябры і ганаровыя госці, сярод іх кіраўніцтва вобласці і раёна, прадстаўнікі «Беларусбанка» - намеснік Старшыні Праўлення У.А. Занько і начальнік філіяла - Гомельскага абласнога ўпраўлення А.І. Архіпенка - гэта людзі, дзякуючы якім на свет і з'явіўся такі неабходны для сям'і Родзіч дом. У час мерапрыемства ў адрас гаспадароў гучалі цёплыя і душэўныя словы. Бацькі і іх прыёмныя дзеці атрымалі прыемныя падарункі ад «Беларусбанка» і, вядома ж, сімвалічны ключ ад свайго новага дома. Зараз гэты дом памерам больш за 300 квадратных метраў зможа змясціць усіх дамачадцаў.

Усяго «Беларусбанк» пабудаваў 13 аналагічных катэджаў ва ўсіх абласцях рэспублікі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!