Навіны банка і прэс-рэлізы
18.12.2013

Commerzbank AG канстатуе шырокі дыяпазон супрацоўніцтва з Беларусбанкам (прэс-рэліз)

17 снежня 2013 года Цэнтральны офіс Беларусбанка наведала дэлегацыя аднаго з найбуйнейшых банкаў Германіі Commerzbank AG у складзе Пэра Фішара, кіраўніка дэпартамента па рабоце з фінансавымі інстытутамі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Балтыі, СНД і Манголіі, Хольгера Кауцкага, начальніка аддзела па супрацоўніцтве з фінансавымі інстытутамі Расіі і Беларусі.

 

image

 

Для нямецкіх гасцей важна было «зверыць гадзіннікі», ацаніць сітуацыю знутры і акрэсліць перспектывы супрацоўніцтва.

Спадар Фішар зрабіў невялікую прэзентацыю Commerzbank AG. Падкрэсліўшы, што поспех банка залежыць ад стану нямецкай эканомікі, ён выказаў упэўненасць, што бягучы год будзе завершаны з прыбыткам, чаму часткова паспрыяла экспартнае крэдытаванне. VIP-менеджар адзначыў надзейнасць дзелавых кантактаў з Беларусбанкам: «Ні з якім іншым беларускім банкам няма такога шырокага дыяпазону супрацоўніцтва, як з Беларусбанкам. Мы супрацоўнічаем ва ўсіх галінах банкаўскага бізнесу. У цяперашні час маецца некалькі праектаў, якія варта было б абмеркаваць і з першых вуснаў пачуць пазіцыю банка».

 

image2

 

«Нягледзячы на тое, што гэты год быў няпростым, і шэраг неспрыяльных фактараў адбіўся на нашым бізнесе, асноўныя параметры будуць выкананы, і перш за ўсё дастатковасць капіталу. У цэлым, вынікі работы нядрэнныя, - адзначыў старшыня праўлення Беларусбанка Сяргей Пісарык. - Мы зрабілі рашучыя крокі па мадэрнізацыі бізнесу: завершана перадача часткі дзяржаўных праграм Банку развіцця, праведзены шэраг мерапрыемстваў па аптымізацыі няпрофільных банкаўскіх актываў, уводзіліся новыя прадукты і ўдасканальваліся тэхналогіі. Словам, прадпрымаліся ўсе магчымыя меры па бяспечным функцыянаванні банка. На наступны год стаўку робім на інтэнсіўнае развіццё і ставім задачы па павышэнні эфектыўнасці банкаўскага бізнесу, а таксама на прагрэс адносін з найбуйнейшымі фінансавымі інстытутамі Еўропы», - дадаў кіраўнік.

Бакі абмеркавалі канкрэтнае напаўненне праграм супрацоўніцтва.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!