ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе, што з 13 снежня 2013 года зменены памеры гадавой працэнтнай стаўкі авердрафту:
- па нанава адкрываемых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках, доступ да якіх можа быць быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак);
- па дзеючых рахунках, па якіх гадавая працэнтная стаўка авердрафту перавышае двухкратны памер стаўкі рэфінансавання , дзеючай на 13.12.2013;
- пры заключэнні да дзеючых дагавораў бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі дадатковых пагадненняў, звязаных з устанаўленнем, змяненнем памеру ліміту авердрафту (акрамя спынення прадастаўлення авердрафтнага крэдыту) або ўмоў авердрафтнага крэдытавання ў частцы змянення тэрміну пагашэння авердрафту.
Інфармацыя аб новых памерах працэнтнай стаўкі авердрафту тут .