Навіны банка і прэс-рэлізы
29.10.2013

Беларусбанк актыўна працуе ў сферы павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» актыўна ўключылася ў Праграму па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, запушчаную ў мінулым годзе. Асабліва трэба адзначыць штодзённую планамерную працу менеджараў, кансультантаў, спецыялістаў фронт-офісаў па фінансавай асвеце кліентаў. Інфармацыйна-кансультацыйныя паслугі актыўна аказвае Кантакт-цэнтр банка.

Эфектыўнасць працы створаных груп па павышэнні фінансавай граматнасці, куды ўвайшлі кампетэнтныя спецыялісты па розных напрамках банкаўскай дзейнасці, забяспечвае парадыгма кліентаарыентаванасці. Асаблівая ўвага імі надаецца школьнікам і навучэнскай моладзі, узровень адукаванасці якіх карэлюе з якасцю жыцця і фінансавай бяспекай грамадзян і краіны ў будучым.

Для навучання дзяцей малодшага школьнага ўзросту распрацаваны кароткі гласарый «Фінансавая азбука школьніка ад ААТ «ААБ Беларусбанк», у якім у даступнай і маляўнічай форме выкладзены асноўныя паняцці банкаўскай тэрміналогіі, што садзейнічае больш хуткаму засваенню матэрыялу. У мэтах папулярызацыі безнаяўных плацяжоў сярод моладзі Разліковым цэнтрам пластыкавых карт ААТ «ААБ Беларусбанк» распрацавана прэзентацыя плацежных картак БЕЛКАРТ «Дзіцячая», якая паспяхова выкарыстоўвалася супрацоўнікамі банка ва ўстановах адукацыі ў рамках тыдня фінансавай граматнасці.

Заняткі ў студэнцкай аўдыторыі арганізоўваюцца ў разнастайных фарматах: асвятляецца тэарэтычная частка, праводзяцца тэматычныя вечары, ролевыя гульні, тэсціраванне, абмяркоўваюцца вынікі за круглым сталом. Задача банка навучыць моладзь імкнуцца да поспеху граматна, вызначаць фінансавыя мэты і ствараць шляхі да іх дасягнення. Атрыманне фінансавай адукацыі - гэта і рашэнне жыллёвых патынняў, і неабходнасць рацыянальна планаваць свой бюджэт, і вывучэнне банкаўскіх інструментаў зберажэнняў.

Праводзяць работу менеджары таксама ў працоўных калектывах, дзе відавочна магчымасць давядзення фінансавых ведаў адначасова да вялікай колькасці грамадзян.

Для павышэння фінансавай граматнасці пенсіянераў і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі наладжана ўзаемадзеянне са службамі сацыяльнай абароны насельніцтва, з цэнтрамі сацыяльнай дапамогі грамадзянам, таварыствамі інвалідаў-калясачнікаў, клубамі пажылах людзей. Прыемна, што гэта катэгорыя насельніцтва ўсё больш актыўна выкарыстоўвае IT-тэхналогіі.

У пытаннях фінансавай граматнасці насельніцтва банк актыўна прысутнічае таксама на медыя-прасторы. Пастаянна публікуюцца матэрыялы ў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, на інтэрнэт-сайтах. Банк таксама прыняў удзел у выданні кнігі «Грашовая азбука», падрыхтаванай да выхаду ў свет газетай «Камсамольская праўда» разам з Нацыянальным банкам і Асацыяцыяй беларускіх банкаў.

Сваю місію выконвае таксама пракат на тэлебачанні і плазменных экранах ва ўстановах банка цыкла навучальных відэаролікаў «Азбука безнаяўных плацяжоў», «Азбука разумнага зберажэння», «Фінансавая граматнасць».

На карпаратыўным сайце банка існуюць рубрыкі па павышэнні фінансавай граматнасці «Пытанне-адказ».

Падрыхтаваны, фінінсава граматны кліент для банка - гэта зніжэнне працавыдаткаў пры зносінах, больш зразумелы дыялог і мінімізацыя рызык.

У перспектыве ААТ «ААБ Беларусбанк» плануе рэалізацыю праектаў, якія будуць арыентаваны на інтарэсы чалавека і фарміраванне нацыянальнай філасофіі «апоры на ўласныя сілы», дазволяць кожнаму грамадзяніну рэспублікі дасягнуць фінансавай незалежнасці і захавання яе ў сталым узросце.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!