Вынікі працы за 9 месяцаў 2013 года і ход выканання праграмных дакументаў банка разгледжаны на пашыраным пасяджэнні Праўлення. Было адзначана, што, нягледзячы на няпростыя макраэканамічныя ўмовы і негатыўны як знешні, так і ўнутраны інфармацыйны фон, банку ўдалося захаваць пазіцыі і статус ведучага фінансава-крэдытнага інстытута краіны.
Выступоўцы прааналізавалі сітуацыю, якая склалася, і назвалі канкрэтныя захады па паспяховым завяршэнні года. У прыватнасці, старшыня праўлення Сяргей Пісарык лічыць мэтазгодным правядзенне свайго роду інвентарызацыі ўсіх бізнес-працэсаў у мэтах вызначэння прыярытэтаў у іх развіцці. Якаснае без апеляцыі да былых заслуг выкананне спецыялістамі сваіх функцый, іх матывацыя на дасягненне больш высокай эфектыўнасці работы, жорсткая выканаўчая дысцыпліна - таксама былі ў ліку дамінуючых тэм нарады.
Пастаўлены канкрэтныя задачы па выкананні планаў і дасягненні індыкатыўных параметраў Асноўных напрамкаў айчыннай грашова-крэдытнай палітыкі як банкам у цэлым, так і кожным яго структурным падраздзяленнем. У рашэнні Праўлення ўпершыню афіцыйна ўключаны пункт аб адказнасці кадраў за вынікі працы.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»