Гэтай даце была прысвечана канферэнцыя «10 гадоў у Германіі: дасягненні і перспектывы», якая адбылася 15 кастрычніка 2013 г. у Франкфурце-на-Майне, Германія.
Канферэнцыя ў Франкфурце-на-Майне
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі фінансавых інстытутаў і страхавых кампаній з Германіі, Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Чэхіі, Славеніі, Расійскай Федэрацыі. З беларускага боку ўдзельнічалі парнёры банка – Беларуская чыгунка, канцэрн «Белнафтахім», РУП «Мінскі трактарны завод», ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», ААТ «Гомельдрэў», ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» і іншыя.
У першай частцы канферэнцыі выступілі VIP-менеджары з Рэспублікі Беларусь і з-за мяжы.
Міжнароднае супрацоўніцтва
У сваім дакладзе Пэр Фішар, Старшыня фінансавых інстытутаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі, СНД і краін Балтыі Commerzbank AG адзначыў, што Commerzbank быў першым нямецкім банкам, які прыйшоў у Беларусь. 20 гадоў супрацоўніцтва сталі даволі плённымі. «Мы ўсталявалі сур'ёзныя ўзаемаадносіны з 20-ю з 31 зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь банкаў. Несумненна, Беларусбанк з'яўляючыся нашым найважнейшым партнёрам сярод беларускіх банкаў, адыгрывае вельмі важную ролю ў партнёрстве, якое мы ўстанавілі ў гэтай краіне».
Спадар Фішар выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва і пажадаў Беларусбанку многіх гадоў паспяховага развіцця бізнесу ў Германіі.
Беларуска-нямецкія кантракты пад страхоўку
Марк Венжык, кіруючы дырэктар кансорцыума нямецкіх банкаў – AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft падкрэсліў, што з пункту гледжання бізнесу адносіны Германіі і Беларусі асобыя. Пачыналася супрацоўніцтва больш за 10 гадоў таму ў самым актыўным накірунку – кароткатэрміновае гандлёвае фінансаванне. У цяперашні час яно развіваецца і ў галіне фінансавання беларуска-нямецкіх кантрактаў пад страхоўку АСЭК, і ў галіне сіндыкаванага крэдытавання. С-р Венжык высока ацаніў уклад Прадстаўніцтва Беларусбанка ў развіццё эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Германіяй і адзначыў, што «у рамках дзелавой актыўнасці на працягу часу мы выстраілі моцнае супрацоўніцтва, заснаванае на асабістых кантактах, якое з'яўляецца надзейнай асновай для працягу сумеснай работы».
У цэлым, Беларусбанк з'яўляецца вядучым айчынным фінансавым інстытутам у галіне прыцягнення незвязаных замежных рэсурсаў. Так, за апошнія 5 гадоў было прыцягнута больш за 1,3 млрд. еўра незвязаных рэсурсаў, у тым ліку праз сіндыкаваныя крэдыты – 550 млн. еўра. Праз гандлёвае фінансаванне за апошнія 10 гадоў было прыцягнута каля 5,5 мільярдаў долараў ЗША ў эквіваленце. Беларусбанк прыцягвае грашовыя рэсурсы для задавальнення патрэб як малога і сярэдняга, так і буйнога бізнесу ў розных сферах: машынабудаванне, мікраэлектроніка, дрэваапрацоўка, металургія, камунальная гаспадарка, будаўніцтва, сельская гаспадарка, нафтахімія, шкляная, харчовая, горназдабываючая прамысловасць.
У дыскусіі і асабістых размовах абмяркоўваліся стан і перспектывы беларускай эканомікі, стратэгія Беларусбанка і новыя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва.
У ходзе канферэнцыі адбылося падпісанне індывідуальнага крэдытнага пагаднення з банкамі AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft і Commerzbank AG па фінансаванні праекта ААТ «Белшына» і «Harburg-Freudenberger Maschinenbau CmbH», Германія.
Было таксама падпісана пагадненне з Commerzbank AG: Master Agreement Uncommitted Bilateral Trade Finance Facility (Генеральнае пагадненне аб негарантаваным двухбаковым абавязацельстве па гандлёвым фінансаванні).
Прадстаўнікі Беларусбанка і буйнейшых беларускіх кампаній адказалі на патанні заходніх партнёраў. Госці канферэнцыі высока ацанілі прафесіяналізм і ўзровень правядзення мерапрыемства.
Арганізатары прэзентацыі мяркуюць, што гэта мерапрыемства стане падмуркам для новых бізнес-ідэй і перспектыўных праектаў з удзелам Беларусбанка і беларускіх кампаній.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»