Навіны банка і прэс-рэлізы
29.10.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» запрашае на 8-ю спецыялізаваную выстаўку «Банк. Страхаванне. Лізінг» (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» запрашае наведаць 8-ю спецыялізаваную выстаўку «Банк. Страхаванне. Лізінг», дзе прадставіць шырокую лінейку традыцыйных і новых паслуг. Банк падрыхтаваў мноства прапаноў і прыемных сюрпрызаў.

У дні работы выстаўкі ў спецыялістаў банка можна будзе атрымаць кансультацыю па дэпазітных і крэдытных прадуктах, плацежных картах, даведацца падрабязней пра магчымасці дыстанцыйнага абслугоўвання трымальнікаў карт. З дапамогай паслугі Інтэрнэт-банкінг уладальнікі плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» змогуць адкрыць уклад. Пры падключэнні да сэрвісу М-банкінг у перыяд правядзення выстаўкі будуць прапанаваны льготныя ўмовы.

Студэнты і школьнікі, прымаючы ўдзел у гульні «Фінансавы футбол», змогуць стаць уладальнікамі прызоў з лагатыпам банка, а для самых юных гасцей выстаўкі будзе арганізавана трансляцыя навучальных мультыплікацыйных фільмаў «У цётачкі савы» з уручэннем гласарыяў «Азбука фінансавай граматнасці».

Акрамя таго, ААТ «ААБ Беларусбанк» дорыць магчымасць атрымаць аўтограф і зрабіць асабістае фота на памяць з Аляксандрай Герасіменяй - рэкламным тварам «Беларусбанка», прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане, а таксама з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь, фіналісткай Міжнароднага конкурса песні «Еўрабачанне-2013» Алёнай Ланской.

Запрашаем наведаць стэнд «Беларусбанка» ў рамках выстаўкі «Банк. Страхаванне. Лізінг» па адрасе: г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 4.

Час работы выстаўкі: 31 кастрычніка -  1 лістапада з 10 00 да 18 00

2 лістапада - з 10 00 да 14.00.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!