23 верасня 2013 года адбылося ўрачыстае адкрыццё пабудаванага ААТ «ААБ Беларусбанк» дзіцячага дома сямейнага тыпу ў г.Пінску. Наваселле адзначыла сям'я Міхайлавых-Таранко, у якой выхоўваюцца 8 непаўналетніх дзяцей, у тым ліку 5 біялагічных і 3 прыёмных дзіцяці.
Усе работы па будаўніцтве дамоў вядуцца пад кантролем кіраўніцтва банка. Старшыня праўлення Сяргей Пісарык лічыць, што сацыяльныя аб'екты павінны адказваць самым высокім патрабаванням, у «банкаўскіх катэджах» павінна быць утульна вялікім сем'ям жыць, працаваць і вучыцца.
Наваселле ў Пінску адбылося пры вялікай колькасці гасцей і прадстаўнікоў афіцыйных структур. Ад ААТ «ААБ Беларусбанк» навасёлаў павіншаваў старшыня праўлення Сяргей Пісарык. Вялікай і дружнай сям'і ўручылі мноства самых розных падарункаў.
Будаўніцтва катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу як альтэрнатыва звычайным дзіцячым дамам і інтэрнатам - адзін з накірункаў сацыяльна адказнага банкаўскага бізнесу.
Усяго ААТ «ААБ Беларусбанк» па рэспубліцы пабудавана 11 такіх дамоў, у якіх выхоўваюцца 105 дзяцей.
У найбліжэйшых планах будаўніцтва падобных дамоў у аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Чачэрску Гомельскай вобласці.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»