Навіны банка і прэс-рэлізы
11.09.2013

Сямейнае свята ў банку (прэс-рэліз)

Мінула крыху больш за год з апошняй сустрэчы, і вось 7 верасня 2013 года «Беларусбанк» зноў прымаў дарагіх гасцей - сем'і, якія пражываюць у катэджах, пабудаваных банкам для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Прыемна адзначыць, што за гэты кароткі час на 2 сям'і стала больш - ужо 11! І выхоўваюцца ў іх 105 дзяўчынак і хлопчыкаў.

Ля ўваходу іх сустракалі прадстаўнікі «Белай Русі» і ўручалі сцяжкі. Далей дзеці разам з бацькамі завіталі ў музей. Пазнаёміліся з банкам, даведаліся, як ён працуе, дзецям дапамагалі супрацоўнікі-кансультанты.

Ад імя кіраўніцтва банка прысутных у зале вітаў Уладзімір Занько, намеснік Старшыні Праўлення. Ён адзначыў, што банк пазіцыяніруе свой бізнес як сацыяльна адказны. Будаўніцтва катэджаў для дамоў сямейнага тыпу і падтрымка шматдзетных сем'яў - адзін з многіх накірункаў дзейнасці банка ў гэтым напрамку. У найбліжэйшых планах - будаўніцтва яшчэ 4 такіх дамоў. «Сёння вы пабывалі ў новым будынку банка, - звярнуўся ён да дзяцей і дарослых, - больш даведаліся, чым жыве банк, як ён працуе. Мы вас лічым часткай нашай вялікай банкаўскай сям'і і спадзяемся, што вы будзеце добра вучыцца, атрымаеце адукацыю і прыйдзеце ў банк працаваць».

А каб лягчэй было ў вучобе, дзеці атрымалі ў падарунак электронныя кнігі і планшэты, дыскі і флэшкарты з матэрыяламі па фінансавай граматнасці, самыя маленькія - развіваючыя гульні і многае іншае. Першакласнікам - іх аказалася11 дзяўчынак і хлопчыкаў - ад Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі банка старшыня прафкама ЦА Валянціна Кастэнка і старшыня прафкама філіяла № 529 «Белсувязь» Наталля Стасевіч уручылі партфелі са школьнымі прыладамі

Павіншавалі сем'і намеснік старшыні Рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь» Сяргей Пігараў і старшыня АВП РГА «Белая Русь» ААТ «ААБ Беларусбанк» Валерый Казлоў. «Сустрэчы з сем'ямі, якія пражываюць у пабудаваных банкам дамах, з'яўляюцца традыцыяй. Банк удзельнічае ў іх жыцці, сем'і знаходзяцца пад апекай і непасрэдна нашага грамадскага аб'яднання», - адзначыў Валерый Казлоў.

Пасля агульнага фота на памяць у фае банка сем'і адправіліся ў цырк. Праграма аўстралійскага цырку «Чарадзейства на лёдзе» стала цудоўным акордам гэтага дня. Ён запомніцца дзецям і бацькам надоўга.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!