ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Крычаўцэментнашыфер» звязваюць даўнія дзелавыя кантакты. Банк аказвае прадпрыемству крэдытную падтрымку ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця цэментнай галіны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі інвестыцыйных праектаў развіцця цэментнай прамысловасці» ад 19 снежня 2008г. № 691.
За кошт крэдытных рэсурсаў банка на прадпрыемстве здзейснены праект па рэканструкцыі электрафільтра печы № 2, прылады гарызантальнага шламбасейна з будаўніцтвам двух млыноў для гатавання крэйдавага шлама.
З 2009 г. банк фінансуе будаўніцтва тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэмента і вугальнага аддзялення. На гэтыя мэты накіравана 272,32 млн. долараў ЗША. Удзел ААТ «ААБ Беларусбанк» складае 53,6 % ад усіх крыніц фінансавання.
Супрацоўніцтва ААТ «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «ААБ Беларусбанк» пабудавана на развіцці партнёрскіх адносін, дзелавым і прафесійным падыходзе да справы. Прадпрыемства актыўна карыстаецца банкаўскімі прадуктамі і паслугамі і заслужана па выніках 2012 г. стала пераможцам у намінацыі «Лідар банкаўскага абслугоўвання».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»