З 15.08.2013 пераводы па сістэме BLIZKO з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю і краіны блізкага замежжа сталі яшчэ танней. Цяпер, адпраўляючы перавод, напрыклад, на суму 500 долараў ЗША кліент заплаціць толькі 7 долараў ЗША ў якасці ўзнагароджання банку. Пры гэтым ААТ «ААБ Беларусбанк» валодае самай шырокай сеткай пунктаў абслугоўвання BLIZKO у Рэспубліцы Беларусь - на 01.08.2013 пераводы можна адправіць і атрымаць у 487 установах ААТ «ААБ Беларусбанк» (на тэрыторыі краіны ўсяго, з улікам нашага банка, дзейнічае 601 пункт абслугоўвання сістэмы BLIZKО).
Нагадаем, што раней, у красавіку 2013 года, сур'ёзнае зніжэнне тарыфаў было здзейснена ў сістэме Western Union для пераводаў у краіны блізкага замежжа і Расійскую Федэрацыю. Ацаніць якасць, хуткасць і таннасць пераводаў па сістэме Western Union можна ў больш чым 730 пунктах абслугоўвання, размешчаных ва ўсіх абласцях і раёнах Рэспублікі Беларусь.
Становішча лідара ААТ «ААБ Беларусбанк» на рынку грашовых пераводаў Western Union і BLIZKO, нізкія тарыфы, простая працэдура афармлення пераводу робяць гэты сэрвіс усё больш прывабным, выгадным і даступным спосабам адпраўкі грашовых сродкаў нашымі кліентамі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»