Навіны банка і прэс-рэлізы
02.08.2013

ААТ «ААБ Беларусбанк» сертыфікавана на эмісію і эквайрынг бескантактавых картак MasterCard PayPass. (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала дазволы міжнароднай плацежнай сістэмы MasterCard Worldwide на эмісію і эквайрынг бескантактавых банкаўскіх плацежных картак MasterCard PayPass. У найбліжэйшы час банк плануе прыступіць да выпуску гэтага віду картак і пабудовы інфраструктуры абслугоўвання іх трымальнікаў.

Атрыманне сертыфікатаў MasterCard - чаговы крок па ўкараненні перадавых тэхналогій правядзення плацяжоў з дапамогай банкаўскіх плацежных картак у Беларусі. MasterCard PayPass - гэта перспектыўная і запатрабаваная тэхналогія, якая дазволіць ААТ «ААБ Беларусбанк» забяспечыць яшчэ больш высокі ўзровень сэрвісу трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак, а таксама прыцягваць да супрацоўніцтва арганізацыі гандлю (сэрвісу), зацікаўленыя ў павелічэнні хуткасці абслугоўвання пакупнікоў-трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак.

На сённяшні дзень ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе кліентам бескантактавыя банкаўскія плацежныя карткі Visa payWave і актыўна праводзіць работу па ўсталяванні тэрміналаў для іх абслугоўвання. У той жа час трымальнікі бескантактавых банкаўскіх плацежных картак могуць бесперашкодна ажыццяўляць аперацыі па ўсёй інфраструктуры банка, якая забяспечвае абслуоўванне трымальнікаў «чыпавых» картак і картак з магнітнай паласой.

MasterCard PayPass - інавацыйная плацежная тэхналогія, якая дазваляе аплачваць пакупкі адным дотыкам банкаўскай плацежнай карткі да тэрміналу, максімальна хутка, зручна і бяспечна. Банкаўская плацежная картка MasterCard PayPass асначана ўбудаванымі чыпам і антэнай, якія дазваляюць па радыёканалу перадаваць на бескантактавы тэрмінал інфармацыю аб плацяжы. Пры аплаце дастаткова прыкласці банкаўскую плацежную картку да тэрміналу, не передаючы яе касіру. Такім чынам, банкаўская плацежная картка заўсёды застаецца ў руках кліента, што не толькі павялічвае бяспеку разлікаў, але і значна скарачае час здзяйснення пакупкі. PayPass ідэальна падыходзіць для сітуацый, калі важна хуткасць аплаты і абслугоўвання: у буйных гандлёвых цэнтрах, кропках хуткага абслугоўвання, на аўтазапрачных станцыях і іншых месцах.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!