Навіны банка і прэс-рэлізы
16.07.2013

Беларусбанк паспяхова выконвае абавязацельствы па крэдытаванні будаўніцтва жылля

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2012 №1023 «Аб мерах па выкананні заданняў на 2013 год па будаўніцтве жылых дамоў» ААТ «ААБ Беларусбанк» устаноўлены аб'ём выдачы крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля на умовах,  вызначаных банкам, у памеры 440,0 млрд. рублёў.

Па стане на 16.07.2013 сума выдадзеных грамадзянам крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля і прынятых абавязацельстваў па заключаных крэдытных дагаворах на ўказаныя мэты, перавысіла зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь гадавы аб'ём фінансавання.

У той жа час Банк працягвае прадастаўляць крэдыты на фінансаванне нерухомасці. Грамадзяне з невысокім узроўнем даходаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць атрымаць крэдыт з улікам нарміруемага памеру агульнай плошчы жылога памяшкання і кошту будаўніцтва.

Нарміруемы памер будаўніцтва, рэканструкцыі, набыцця жылля складае 20 кв. м. на аднаго члена сям'і, у г. Мінску - за выключэннем шматдзетных сем'яў - 15 кв.м.

Улічваемы кошт будаўніцтва  1 кв.м. у памеры  - 4,6 млн. рублёў.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»